«Яндэкс + ФСБ = любоў»: у Амстэрдаме актывісты захапілі дом заснавальніка «Яндэкса» Аркадзя Волажа

У Амстэрдаме сквотары захапілі дом заснавальніка і былога кіраўніка «Яндэкса» Аркадзя Волажа.

1 каментарый

Паводле звестак NRC, мясцовыя актывісты занялі пусты асабняк 27 кастрычніка, але абвясцілі пра гэта пазней. Яны адмовіліся ўдакладніць, як праніклі ў будынак і колькі чалавек там знаходзіцца. Актывісты маюць намер засяліць у асабняк тых, хто мае патрэбу ў жытле, і праводзіць там палітычныя імпрэзы.

Паводле слоў сквотараў, яны захапілі дом на знак пратэсту супраць расійскай ваеннай аперацыі ва Украіне і супраць капіталізму. На вокны яны павесілі транспаранты з адпаведнымі лозунгамі. На адным з плакатаў напісана па-руску «Яндэкс + ФСБ = любоў». Захоплены дом наведвалі паліцыянты, але пра іх дзеянні нічога не вядома. Мясцовая пракуратура пачала праверку.

Раней у чэрвені Аркадзь Волаж трапіў пад санкцыі ЕС, пасля чаго пакінуў пасаду генеральнага дырэктара «Яндэкса» і савет дырэктараў кампаніі. Прадпрымальнік заявіў, што плануе абскардзіць сваё траплянне ў санкцыйны спіс. Таксама Нідэрланды замарозілі права ўласнасці бізнэсоўца на нерухомасць у краіне.

«Яндэкс», VK, «Сбер» раскрытыкавалі ідэю Мінлічбы РФ стварыць спецфонд для пацярпелых ад уцечак даных
Па тэме
«Яндэкс», VK, «Сбер» раскрытыкавалі ідэю Мінлічбы РФ стварыць спецфонд для пацярпелых ад уцечак даных
«Яндекс» убрал из сервиса карт границы регионов. Ранее исчезли госграницы
По теме
«Яндекс» убрал из сервиса карт границы регионов. Ранее исчезли госграницы
СМИ: в Финляндии арестовали местные активы «Яндекса»
По теме
СМИ: в Финляндии арестовали местные активы «Яндекса»

Читать на dev.by