Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Яндэкс» пачне выдаляць уліковыя запісы, неактыўныя больш за 2,5 гады

«Яндэкс» абнавіў палітыку ў дачыненні да неактыўных уліковых запісаў «Яндэкса ID», каб павысіць абарону асабістых даных карыстальнікаў, заўважыў vc.ru. 

5 каментарыяў

«Яндэкс» абнавіў палітыку ў дачыненні да неактыўных уліковых запісаў «Яндэкса ID», каб павысіць абарону асабістых даных карыстальнікаў, заўважыў vc.ru. 

Ад кастрычніка «Яндэкс ID» пачне апавяшчаць карыстальнікаў з акаўнтамі, што былі неактыўнымі больш за 2,5 гады, аб неабходнасці пацвердзіць актуальнасць профілю і павысіць яго абарону.

Сэрвіс будзе выдаляць акаўнты без магчымасці аднаўлення пасля некалькіх абвестак на працягу месяца, калі рахунак не выкарыстоўвалі 2,5 гады. Калі профіль неактыўны паўтара года, будзе тры паведамленні — за год, за паўгода і за тыдзень.

Каб захаваць уліковы запіс, трэба з дапамогай яго аўтарызавацца ў любым сэрвісе «Яндэкса» і здзейсніць любое дзеянне: адправіць ліст, захаваць фота або файл на «Дыску», напісаць водгук у «Картах». Інакш профіль выдаляць. Лагіны выдаленых акаўнтаў, калі пасля рэгістрацыі карыстальнікі здзяйснялі хоць нейкае дзеянне, будуць недаступныя для паўторнага выкарыстання.

«Яндэкс» тлумачыць, што ўладальнікі акаўнтаў часта забываюць пра свае ўліковыя запісы або могуць страціць да іх доступ. Да таго ж неактыўныя акаўнты абароненыя старымі паролямі, больш уразлівыя і ў выпадку ўцечак і ўзломаў могуць стаць крыніцай доступу да асабістай інфармацыі.

Калі карыстальнік усё ж вырашыць адмовіцца ад неактыўнага акаўнта, ён зможа спампаваць даныя, якія захоўваюць сэрвісы «Яндэкса» на цяперашні момант. Таксама пры жаданні профіль можна выдаліць самастойна.

Антываенны пост Аркадзя Волажа каштаваў яго мацярынскай кампаніі “Яндэкс” $150 млн
Антываенны пост Аркадзя Волажа каштаваў яго мацярынскай кампаніі «Яндэкс» $150 млн
Па тэме
Антываенны пост Аркадзя Волажа каштаваў яго мацярынскай кампаніі «Яндэкс» $150 млн
«Яндекс» возобновил работу над беспилотными авто в США под новым брендом
«Яндекс» возобновил работу над беспилотными авто в США под новым брендом
По теме
«Яндекс» возобновил работу над беспилотными авто в США под новым брендом

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

У меня была древняя учетка яндыкса, заблокированная, у меня не было к ней доступа. Где-то мес назад меня активно начали ломать наши органы и под эту тему разблокировали учетку и сбросили пароль. Теперь у меня доступ к ней есть, у органов тоже.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 кастрычніка 2023, 17:22

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
-1

Тема для новой статьи на девбай :)
Чтобы не пользовались сервисами [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie] :)

-1

хз, пользовался спотифаем и яндекс музыкой. Яндекс музыка удобнее в разы и дешевле. К тому же там подписка с приятными плюшками на все сервисы работает

slacker
slacker DevOops в dev/null
0

и бесплатный товарищ майор

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

добровольно руским спецслужбам данные о себе передавать, а потом под статью белорусского ук попасть за подписки (неважно какие - примут задним числом деструктивные)? так себе перспективка... сегодня песенка разрешенная а завтра дестабильная. а у вас подписка и лайк в яднексе. и здравствуй нары без матраса

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 кастрычніка 2023, 11:08