Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Яндэкс» адкрые другі офіс у сталіцы Сербіі — хоча зрабіць тут «асноўны еўрапейскі офіс»

«Яндэкс» адкрывае другі офіс у Бялградзе, даведаўся Forbes. На люты 2023 года ў кампаніі было ў горадзе не менш за 1000 супрацоўнікаў — гэта адзін з самых вялікіх яе хабаў па-за межамі Расіі, і кампанія працягвае актыўна наймаць туды працаўнікоў.

Пакінуць каментарый
«Яндэкс» адкрые другі офіс у сталіцы Сербіі — хоча зрабіць тут «асноўны еўрапейскі офіс»

«Яндэкс» адкрывае другі офіс у Бялградзе, даведаўся Forbes. На люты 2023 года ў кампаніі было ў горадзе не менш за 1000 супрацоўнікаў — гэта адзін з самых вялікіх яе хабаў па-за межамі Расіі, і кампанія працягвае актыўна наймаць туды працаўнікоў.

У якасці патэнцыйнай лакацыі кампанія разглядае комплекс «Бялград на вадзе» на беразе ракі Савы. Адкрыццё плануецца на восень-зіму 2023 года.

Першы офіс у Бялградзе «Яндэкс» адкрыў летам 2022 года. Дагэтуль у кампаніі быў каворкінг у горадзе. Новы офіс быў разлічаны на 700 чалавек, але да лютага 2023-га штат «Яндэкса» ў Сербіі дасягнуў 1500 чалавек, сцвярджае крыніца Forbes, знаёмая з планамі кампаніі: «Былі чаканні, што неўзабаве будзе ўжо 2000 чалавек». У сувязі з гэтым, паводле яго слоў, карпарацыі спатрэбілася пашырыць офісныя плошчы.

У «Яндэксе» не пацвердзілі і не абверглі адкрыцця новага офіса ў Бялградзе. «Мы расцем і развіваемся, таму ўвесь час разглядаем розныя варыянты для свайго пашырэння», — паведамілі ў прэс-службе кампаніі. Там дадалі, што ў гэты момант у Бялградзе функцыянуе хаб, які змяшчае каля 1000 чалавек, у ім могуць працаваць «як цэлыя каманды, так і асобныя супрацоўнікі».

«Яндэкс» набірае супрацоўнікаў у будучы хаб у Турцыі
«Яндэкс» набірае супрацоўнікаў у будучы хаб у Турцыі
Па тэме
«Яндэкс» набірае супрацоўнікаў у будучы хаб у Турцыі

Паводле слоў крыніцы Forbes, «Яндэкс» мае намер ператварыць сербскі хаб у «асноўны еўрапейскі офіс». Раней такі пункт прысутнасці кампанія хацела зрабіць з італьянскага офіса, сцвярджае яна: «Яны хацелі пашырацца [у Італіі], але [мясцовыя ўлады] не дазволілі ім туды рэлакаваць [супрацоўнікаў] і папрасілі скараціць штат». У «Яндэксе» ад каментароў на гэты конт адмовіліся.

Некалькі дзён таму ўлады Італіі заблакавалі ўгоду нідэрландскай кампаніі Nebius — гэта частка міжнароднага воблачнага бізнэсу «Яндэкса» — па куплі мясцовага прадпрыемства Tecnologia Intelligente Srl.

Кампанія абрала Сербію ў якасці асноўнага хаба, каб тэсціраваць там працу бізнэс-юнітаў, уключаючы таксі, дастаўку і адукацыю, для далейшага маштабавання ў еўрапейскіх краінах, калі гэта будзе магчымым, кажа дасведчаная крыніца Forbes. Сёння ў Сербіі працуе «Яндэкс.Таксі», таксама кампанія тэсціруе дастаўку для бізнэсу ў Бялградзе. Сербія пазначаная ў ліку рэгіёнаў прысутнасці на сайце замежнага даставачнага бізнэсу «Яндэкса» Yango Delivery.

«Яндэкс» актыўна наймае супрацоўнікаў у бялградскі хаб. У кампаніі цяпер каля 170 адкрытых вакансій у краіне, працаўнікоў шукаюць падраздзяленні «Яндэкс 360», Yandex Cloud, «Аліса і Разумныя прылады» ды іншыя. Для параўнання, у маскоўскім офісе карпарацыі больш за 700 адкрытых вакансій, у армянскім — да 120, у казахстанскіх — каля 100.

NASDAQ правядзе дэлістынг акцый «Яндэкса» іншых расійскіх кампаній
NASDAQ правядзе дэлістынг акцый «Яндэкса», іншых расійскіх кампаній
Па тэме
NASDAQ правядзе дэлістынг акцый «Яндэкса», іншых расійскіх кампаній

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.