«Яндэкс», VK, «Сбер» раскрытыкавалі ідэю Мінлічбы РФ стварыць спецфонд для пацярпелых ад уцечак даных
Асацыяцыя вялікіх даных (АВД) лічыць, што мэтазгодна ўкладваць грошы ў аўдыт, каб не дапускаць парушэнняў у будучыні.
Асацыяцыя вялікіх даных (АВД) лічыць, што мэтазгодна ўкладваць грошы ў аўдыт, каб не дапускаць парушэнняў у будучыні.
Асацыяцыя вялікіх даных (АВД) лічыць, што мэтазгодна ўкладваць грошы ў аўдыт, каб не дапускаць парушэнняў у будучыні.
Паводле даных «Камерсанта», АВД выступіла супраць ініцыятывы Мінлічбы РФ стварыць фонд для выплаты кампенсацый тым, хто пацярпеў ад уцечак даных. У асацыяцыю ўваходзяць «Яндэкс», VK, «Сбер», «Цінькоф Банк», «Мегафон», «Растэлекам», «Сколкава» ды іншыя кампаніі. «Праца адміністрацыйна-кіраўнічага апарата запатрабуе пастаяннага фінансавання з федэральнага бюджэту», аднак прадказаць суму кампенсацый будзе немагчыма, адзначаецца ў дакуменце. Гэта «дэматывуе інвеставаць у кібербяспеку».
На думку кампаній, больш выгадна інвеставаць у аўдыты інфармацыйных сістэм, бо магчымасць пазбегнуць штрафаў будзе «стымуляваць» кампаніі праводзіць добраахвотныя праверкі. Раней з вясны гэтага года даследчыкі выявілі мноства ўцечак з баз даных карыстальнікаў GeekBrains, «Разумнага дома» ад «Растэлекама», Delivery Club, «2 берагоў», «Туту.ру», «Яндэкс Практыкума», «Пошты Расіі», «Яндэкс Ежы» і «Гематэста». Усяго ўцечак за першае паўгоддзе стала на 45,9% больш, чым за той жа перыяд 2021 года.
Мінлічбы РФ выступала за прыняцце законапраекта, згодна з якім у канчатковай рэдакцыі кампаніі могуць быць аштрафаваныя за факт першай уцечкі даных, калі ў сетку трапяць даныя больш як 10 тысяч чалавек. Таксама ведамства выступае за стварэнне спецфонду, які будуць папаўняць з абаротных штрафаў. Пазней Міністэрства прапанавала не штрафаваць кампаніі за ўцечку, калі даныя нельга ідэнтыфікаваць.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.