Японія павысіць інвестыцыі ў вытворчасць чыпаў на 82%
Налета Японія плануе выдаткаваць на абсталяванне для вытворчасці працэсараў $7 мільярдаў.
Паводле звестак Bloomberg, дзякуючы ўкладанням рост у параўнанні з цяперашнім годам складзе 82%. Гэта найбольшы гадавы прырост у свеце: Кітай плануе павялічыць выдаткі толькі на 2%, Паўночная і Паўднёвая Амерыкі — на 23,9%, Паўднёвая Карэя — на 41,5%. Лідарам у вытворчасці абсталявання для чыпаў застаецца Тайвань — там у 2024 годзе ўкладуць у гэтую сферу $24,9 мільярда.
Раней у 1980-я гады Японія была лідарам у вытворчасці паўправаднікоў, аднак пазней саступіла першынство Тайваню, Паўднёвай Карэі і Кітаю. Таксама нядаўна Японія і ЗША дамовіліся пра сумесную распрацоўку прасунутых чыпаў, Японія ўвяла абмежаванні на экспарт 23 відаў абсталявання для вытворчасці паўправаднікоў.
Читать на dev.by