Японія паспяхова пасадзіла модуль “Слім” на Месяцы і стала пятай месяцовай дзяржавай
Японскае агенцтва аэракасмічных даследаванняў (JAXA) паведаміла, што модуль «Слім» (SLIM — Smart Lander for Investigating Moon) паспяхова прызямліўся ў рамках місіі «Месяцовы снайпер» (Moon Sniper).
Японскае агенцтва аэракасмічных даследаванняў (JAXA) паведаміла, што модуль «Слім» (SLIM — Smart Lander for Investigating Moon) паспяхова прызямліўся ў рамках місіі «Месяцовы снайпер» (Moon Sniper).
Японія запусціла ракету-носьбіт H-IIA з модулем 7 верасня мінулага года. Модуль выйшаў на месяцовую арбіту 25 снежня, 19 студзеня ён пачаў прызямляцца. Паверхні спадарожніка Зямлі апарат дасягнуў за 25 хвілін. Апарат меўся пратэсціраваць новыя тэхналогіі дакладнай навігацыі, заснаваныя на супастаўленні атрыманых выяў, і сесці ў радыусе 100 метраў ад прызначанага месца ў раёне кратара Сіёры.
Прадстаўнікі Агенцтва заявілі, што на модулі не працуюць сонечныя батарэі, гэта значыць, што яму давядзецца выкарыстоўваць толькі ўласныя акумулятары. Калі працу сонечных батарэй не атрымаецца аднавіць, то апарат перастане працаваць пасля разрадкі акумулятараў. Інжынеры спадзяюцца, што панэлі яшчэ «ажывуць», паколькі на Месяцы мяняюцца вуглы падзення святла і апарат можа актывізавацца.
«Слім» абсталяваны камерамі, радарам і лазерным дальнамерам. Яго галоўная асаблівасць — гэта праграмнае забеспячэнне: модуль меўся зрабіць здымкі паверхні Месяца па меры спуску і супастаўляць іх з падрабязнымі картамі кратараў. Некаторыя сістэмы прыйшлося адключыць для эканоміі энергіі. Некаторыя спецыялісты выказалі здагадку, што модуль прызямліўся дагары нагамі, гэта можа растлумачыць праблему з батарэямі.
Такім чынам, Японія стала пятай краінай у свеце, якой удалося дасягнуць паверхні Месяца, услед за СССР, ЗША, Кітаем і Індыяй. Папярэдняя японская спроба была няўдалай: у красавіку 2023 года да Месяца адправілася прыватная місія Hakuto-R, аднак перад пасадкай спецыялісты страцілі сувязь з апаратам. Апошняя ўдалая спроба дасягнуць Месяца была ў Індыі, якая запусціла модуль «Вікрам» з месяцаходам «Праг’ян» летам 2023 года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
нет такой страны "ссср", так что японцы четвертые, после америки, китая и индии