Японскія даследчыкі паказалі «бясконцую клавіятуру»

Японскае падраздзяленне Google паказала праект незвычайнай клавіятуры, якая вырашае праблему размяшчэння клавіш толькі з аднаго боку.

1 каментарый

Даследнікі паказалі клавіятуру Gboard у выглядзе стужкі Мёбіуса — замкнёнай аднабаковай паверхні. Кампанія не стане запускаць вытворчасць прылады, але падзялілася бясплатна дакументацыяй. Файлы для друку клавіятуры на 3D-друкарцы і іншыя падрабязнасці можна знайсці на GitHub.

Клавіятура складаецца з 280 клавіш, падзеленых на 26 секцый па 8 клавіш у кожнай (па 4 клавішы з двух бакоў). У праекта няма бесправаднога варыянту. Японскі офіс Google кожны год выпускае нестандартныя клавіятуры: раней ён паказаў клавіятуру ў выглядзе лыжкі, якая гнецца, і однакнопачную на аснове азбукі Морзэ.

У жартоўным роліку паказаныя прыклады выкарыстання такой 360-градуснай клавіятуры. Напрыклад, прыладай можа карыстацца і адзін работнік, і тры чалавекі адразу, а працаваць з клавіятурай можна не толькі ў офісе, але нават у космасе.

Apple рыхтуе iPhone SE без кнопкі «Дадому», але з АІ
Па тэме
Apple рыхтуе iPhone SE без кнопкі «Дадому», але з АІ
Бойся АІ: Цукербергу і Альтману даслалі пальчаткі з шасцю пальцамі
Па тэме
Бойся АІ: Цукербергу і Альтману даслалі пальчаткі з шасцю пальцамі
ИИ научился проходить капчу в 100% случаев
По теме
ИИ научился проходить капчу в 100% случаев

Читать на dev.by