Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Яшчэ адзін беларускі банк застаўся без iOS-прыкладанняў

Белагропрамбанк паведаміў, што па незалежных ад яго прычынах яго сервісы для прылад пад кіраваннем iOS болей недаступныя для спампоўкі ў App Store.

4 каментарыя

Белагропрамбанк паведаміў, што па незалежных ад яго прычынах яго сервісы для прылад пад кіраваннем iOS болей недаступныя для спампоўкі ў App Store.

Паводле банка, прыкладанне для звычайных юзераў не толькі знікла са стора — ужо пастаўленым на прыладзе скарыстацца цяпер таксама нельга. Для іх даступнае вэб-прыкладанне, якое працуе ў Safari і дазваляе выконваць асноўныя банкаўскія аперацыі без устаноўкі прыкладання.

Каб скарыстацца ім, трэба перайсці ў Safari па спасылцы mobile.belapb.by, прайсці аўтарызацыю або зарэгістравацца і пры неабходнасці дадаць вэб-прыкладанне на экран «Галоўны».

Цяпер у вэб-прыкладанні можна глядзець баланс па картках, праводзіць плацяжы і пераводы, кіраваць карткамі (акрамя выпуску і перавыпуску), выконваць аперацыі (акрамя афармлення) па ўкладах і рахунках і па крэдытах. Поўны банкаўскі функцыянал па-ранейшаму даступны ў інтэрнэт-банкінгу.

Мабільнае прыкладанне BelAPB Business для карпаратыўных кліентаў таксама болей недаступнае для спампоўкі ў App Store. Калі яно ўжо ўсталяванае, то працягне працаваць, але пры выдаленні паўторна паставіць яго не атрымаецца. Для карыстальнікаў прылад з аперацыйнай сістэмай Android і Huawei мабільнае прыкладанне BelAPB Business даступнае без змяненняў.

Карткі Visa Белгазпрамбанка і Белагропрамбанка таксама болей не працуюць у ЕС
Карткі Visa Белгазпрамбанка і Белагропрамбанка таксама болей не працуюць у ЕС 
Па тэме
Карткі Visa Белгазпрамбанка і Белагропрамбанка таксама болей не працуюць у ЕС
У Альфа-Банка зноў не адчыняюцца iOS-прыкладанні, з вэб-версіяй таксама праблемы
У Альфа-Банка зноў не адчыняюцца iOS-прыкладанні, з вэб-версіяй таксама праблемы
Па тэме
У Альфа-Банка зноў не адчыняюцца iOS-прыкладанні, з вэб-версіяй таксама праблемы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

krwa
krwa VP of Engineering в Super Duper Development
0

Сча налетит бел-пропаганда и начнёт кричать, что "зато в Польше ~негров~ беларусов личнуют"

-1

Мож и правда надо было больше развивать импортозамещения. Этож не нормально когда по решению заокеанского дядьки выпиливают прилагу разработанную в Беларуси для беларусов. Отличный пример с системой «мир» европиойды до сих пор локти кусают что не вышел их трюк с отключение swift

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 30 ліпеня 2026, 17:21

krwa
krwa VP of Engineering в Super Duper Development
1

Только прилага сделана этими самыми дядями из-за океана. Может начнёте импортозамещение с телефона? А хотя нет, обосрались уже ведь.

Как и мир ваш никому не нужен за пределами (па)рашки - даже турки с казахами отказались принимать эту лабуду.

krwa
krwa VP of Engineering в Super Duper Development
1

Для телефона, сделанного этими дядями *