У мінулым годзе колькасць ІКТ-арганізацый у Беларусі вырасла настолькі ж, як за пяць гадоў да гэтага
Паводле дадзеных Белстату, у Беларусі расце колькасць арганізацый лічбавай эканомікі. У 2025 годзе іх налічвалася 9681 — на 13% больш, чым у 2024-м (тады было 8533). Годам раней прырост быў на ўзроўні 9%.

Скачок зрабіў сегмент ІКТ, які апошнія гады стагнаваў. Тут за год паказчык вырас на 127 арганізацый — да 5589 (+2,3%). Прыблізна такі ж скачок крыху менш за 2,3% сектар зрабіў за 2020–2024 гады (+121 арганізацыя).
Найбольш у 2025-м вылучыліся арганізацыі лічбавага гандлю — іх колькасць вырасла прыкладна ў 1,5 разы з 2107 да 3122. Сектар кантэнту і СМІ папоўніўся ўсяго шасцю арганізацыямі — цяпер іх 970.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
было бы неплохо сравнивать не только по количеству