Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

YouTube будзе вызначаць ваш узрост самастойна, а не праз профіль

Платформа абвясціла аб запуску новай тэхналогіі вызначэння ўзросту карыстальнікаў, каб узмацніць абарону падлеткаў.

2 каментарыя
YouTube будзе вызначаць ваш узрост самастойна, а не праз профіль

Платформа абвясціла аб запуску новай тэхналогіі вызначэння ўзросту карыстальнікаў, каб узмацніць абарону падлеткаў.

Цяпер Youtube будзе выкарыстоўваць спецыяльныя алгарытмы і аналізаваць паводзіны, каб вызначыць, ці з’яўляецца карыстальнік непаўналетнім — незалежна ад таго, якую дату нараджэння ён паказаў пры рэгістрацыі. Калі сістэма вызначае, што карыстальнік — падлетак, яму аўтаматычна актывуюцца дадатковыя меры бяспекі.

У «бяспечным» рэжыме будзе адключана персаналізаваная рэклама, абмежаваны шматразовы прагляд пэўных тыпаў відэа (напрыклад, з негатыўным уплывам на самаацэнку ці тых, што правакуюць агрэсію), а таксама ўключацца напаміны пра час экрану, час сну і інш.

Раней гэтыя меры ўжываліся толькі да тых, хто сам пацвердзіў, што яму менш за 18 гадоў, а цяпер распаўсюдзяцца і на тых, хто мог схаваць свой узрост. Калі паўналетні карыстальнік будзе памылкова вызначаны як падлетак, ён зможа пацвердзіць узрост з дапамогай банкаўскай карткі, дакумента ці сэлфі.

Першыя тэсты тэхналогіі стартуюць для абмежаванай колькасці карыстальнікаў у ЗША ў бліжэйшыя тыдні, пасля чаго сістэму плануюць укараняць шырэй. Новаўвядзенне з’явілася на фоне ўзмацнення заканадаўства па абароне дзяцей у інтэрнэце ў ЗША і Вялікабрытаніі.

Youtube адзначае, што не раскрывае дэталяў алгарытму, але аналізуе паводзіны карыстальнікаў, гісторыю актыўнасці і іншыя ўскосныя прыкметы для вызначэння ўзросту. Новая сістэма будзе працаваць толькі для аўтарызаваных карыстальнікаў на ўсіх прыладах: у браўзеры, мабільных дадатках і на тэлевізарах.

YouTube цяпер можа ператвараць фота ў відэа
YouTube цяпер можа ператвараць фота ў відэа
Па тэме
YouTube цяпер можа ператвараць фота ў відэа
YouTube закрыў раздзел «У трэндзе» — яго ніхто не глядзіць
YouTube закрыў раздзел «У трэндзе» — яго ніхто не глядзіць
Па тэме
YouTube закрыў раздзел «У трэндзе» — яго ніхто не глядзіць
Youtube запусіў ШІ-пошук і тэкставыя рэзюмэ — блогеры напружыліся
Youtube запусіў ШІ-пошук і тэкставыя рэзюмэ — блогеры напружыліся
Па тэме
Youtube запусіў ШІ-пошук і тэкставыя рэзюмэ — блогеры напружыліся
Чытайце таксама
DeepSeek выпусціла дзве новыя мадэлі, якія апярэджваюць GPT-5 і Gemini 3.0 Pro
DeepSeek выпусціла дзве новыя мадэлі, якія апярэджваюць GPT-5 і Gemini 3.0 Pro
DeepSeek выпусціла дзве новыя мадэлі, якія апярэджваюць GPT-5 і Gemini 3.0 Pro
ШІ можна ўзламаць, напісаўшы промпт у вершах
ШІ можна ўзламаць, напісаўшы промпт у вершах
ШІ можна ўзламаць, напісаўшы промпт у вершах
Лідарства OpenAI пачынае прасядаць праз 3 гады пасля рэліза ChatGPT
Лідарства OpenAI пачынае прасядаць праз 3 гады пасля рэліза ChatGPT
Лідарства OpenAI пачынае прасядаць праз 3 гады пасля рэліза ChatGPT
YouTube пачаў патрабаваць пацвердзіць ўзрост пашпартам — беларусаў таксама
YouTube пачаў патрабаваць пацвердзіць ўзрост пашпартам — беларусаў таксама
YouTube пачаў патрабаваць пацвердзіць ўзрост пашпартам — беларусаў таксама
5 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

0

одним и тем же профилем на ноуте-компе пользуется вся семья🤔, но смысл контроля по лицу для входа на сайт в цифровом концлагере

0

Если вы водкой напоили своего ребенка, то магазин не виноват, который продал вам лично водку.

Потому всем пофиг на описанный вами кейс. Гуглу дела нет до ваших детей и того как вы их пускаете в интернет с личной учётки взрослого. Штрафов гуглу от этого не прилетит.

Пользователь отредактировал комментарий 1 августа 2025, 00:03