Youtube, рыхтуйся: TikTok тэсціруе 15-хвілінныя ролікі
Сацсетка тэсціруе ў некалькіх рэгіёнах магчымасць загрузкі 15-хвілінных ролікаў. Цяпер працягласць відэа абмежаваная 10 хвілінамі.

TikTok стаў папулярнай платформай кароткіх відэа, працягласць якіх складала 15 секунд. Затым сэрвіс паслядоўна павялічваў працягласць ролікаў да 60 секунд, да 3 хвілін. У лютым 2022 года — да 10 хвілін, што зрабіла яго магутным канкурэнтам Youtube.
Автор публикации @mattnavarraПосмотреть в Threads
Прадстаўнік сацсеткі растлумачыў, што апошняе павелічэнне працягласці ролікаў дазволіць забяспечыць стваральнікам больш магчымасцяў і гнуткасці пры размяшчэнні кулінарных рэцэптаў, адукацыйнага кантэнту, камедыйных кліпаў і г. д. Цяпер карыстальнікі вымушаныя дзяліць вялікія відэа на некалькі частак і выкладваць 10-хвіліннымі эпізодамі.
Таксама TikTok пачаў тэсціраваць гарызантальны поўнаэкранны рэжым, што яшчэ больш узмацняе яго канкурэнцыю з Youtube. Гэтыя крокі сведчаць, што сацсетка імкнецца прыцягнуць стваральнікаў даўжэйшых відэаролікаў, якія звычайна размяшчаюць кантэнт на Youtube. Калі ў мінулым TikTok лічыўся сэрвісам кароткіх фарматаў, а Youtube — доўгіх, то цяпер межы паміж гэтымі платформамі размыліся.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Не то, чтобы я за тикток, но конкуренция ютубу не повредит.