Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

YouTube Music дадаў у плэйлісты ШІ-вядучых

Сэрвіс запускае эксперымент з ШІ-вядучымі ў аплікацыі Youtube Music. Паводле задумы распрацоўшчыкаў, віртуальныя вядучыя будуць дадаваць свае каментары ў плэйлісты і пры праслухоўванні радыё.

Пакінуць каментарый

Функцыя атрымала назву Beyond the Beat і задуманая як аналаг радыёвядучага, які жартуе або дзеліцца цікавымі дэталямі паміж песнямі. У адрозненне ад Spotify DJ, Youtube-робат не складае ўласныя плэйлісты, але выкарыстоўвае генератыўны ШІ для кароткіх уставак.

У кампаніі прызнаюць, што такі падыход нясе рызыкі галюцынацый і няякаснага кантэнту, аднак разлічваюць, што ён зробіць праслухоўванне больш жывым. Новая функцыя даступная праз праграму Youtube Labs, якая павінна паказваць карыстальнікам прататыпы будучых магчымасцяў.

Пасля падключэння да Youtube Labs у аплікацыі Youtube Music з’явіцца новая кнопка з лагатыпам Gemini. Яна дазволіць часова адключаць каментарыі на гадзіну ці да канца дня. Цалкам прыбраць ШІ-вядучага нельга — толькі выйсці з праграмы тэставання. Зараз доступ да функцыі адкрыты абмежаванай колькасці карыстальнікаў у ЗША.

Youtube адзначае, што частата ўключэнняў віртуальнага вядучага можа змяняцца па меры таго, як кампанія збірае водгукі і ацэньвае рэакцыю слухачоў. Пакуль гэта адзіны эксперымент у Labs, але ў будучыні Google абяцае дадаць больш функцый.

Адначасова Youtube пашырыў даступнасць іншых ШІ-магчымасцяў. Напрыклад, функцыя «jump ahead», якая з дапамогай алгарытмаў перамяшчае гледача да самага цікавага фрагмента ролiка, цяпер даступная не толькі на мабільных прыладах, але і на ТБ і гульнявых кансолях.

У некаторых блогераў у два разы ўпалі прагляды з-за навацый YouTube

Па тэме

YouTube прэзентаваў новыя спосабы манетызацыі для аўтараў

Youtube запускае шматмоўны дубляж для ўсіх аўтараў

Чытайце таксама
Школьник выложил 2,5 часа геймплея ремейка The Last of Us до официального релиза

1 каментарый
В России создали бесплатного конкурента генератора картинок DALL-E 2

2 каментарыя
Hyundai запустила институт искусственного интеллекта

Авторы фильма с помощью дипфейков убрали 30 фраз со словом «f*ck», чтобы смягчить возрастной рейтинг

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.