YouTube пачаў выкарыстоўваць для ролікаў Shorts нейрасетку Flamingo
Каманда Google DeepMind расказала пра свой новы праект — візуальную моўную мадэль Flamingo, якая складае апісанні для кароткіх відэа Youtube Shorts.

Мадэль складае апісанні, аналізуючы пачатковыя кадры роліка, і прапаноўвае тлумачэнні да таго, што адбываецца. Створаныя АІ апісанні захоўваюцца ў фармаце метаданых. Гэта дапамагае класіфікаваць відэа і супастаўляць вынікі пошуку з карыстальніцкімі запытамі. Такім чынам АІ вырашае характэрную для Shorts праблему: аўтары грэбуюць метаданымі да відэа, ролікі ў асноўным праглядаюць у агульнай стужцы, таму знайсці іх праз пошук не атрымліваецца.
Паводле слоў дырэктара па кіраванні прадуктам Youtube Shorts Тода Шэрмана, апісанні Flamingo не паказваюцца ні гледачам, ані самім аўтарам. Аднак тэкст адпавядае этычным нормам прадуктаў Google. Адміністрацыя платформы не выключыла, што АІ-мадэль пачне працаваць з поўнафарматнымі доўгімі відэа Youtube, аднак патрэба ў гэтым не такая высокая.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ютуб стал помойкой рекламы,через каждые 5-10 минут реклама