Youtube абавяжа маркіраваць рэалістычны АІ-кантэнт
Ад 18 сакавіка аўтары пры загрузцы відэа павінны будуць маркіраваць ролікі, створаныя з выкарыстаннем штучнага інтэлекту.

Пры загрузцы відэа трэба пазначыць, ці паказаныя ў ім людзі, якія робяць тое, чаго яны не рабілі, ці змененыя кадры рэальных месцаў і падзей, ці можна ўбачыць сцэны, якіх ніколі не было. Такая маркіроўка дазволіць карыстальнікам лепш арыентавацца ў патоках інфармацыі, калі становіцца больш генератыўнага кантэнту, які ўводзіць у зман.
Калі карыстальнік пазначыць, што ролік змяшчае створаны АІ кантэнт, Youtube дадасць пазнаку «зменены або штучны кантэнт» ці «гук або візуальныя эфекты значна змененыя або згенераваныя лічбавым спосабам». Раней створаны генератыўны кантэнт на платформе таксама пазначаць.
Прадстаўнікі сэрвісу ўдакладнілі, што пазнакі трэба ставіць на рэалістычны кантэнт, які можа ўвесці ў зман і прымусіць паверыць у рэальнасць таго, што адбываецца. Маркіраваць анімацыю, колеракарэкцыю, аўтаматычна згенераваныя сцэнары, субтытры і іншыя спосабы рэдагавання не патрабуецца.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.