Youtube паказаў новыя функцыі для падпісчыкаў і абяцаў пашырыць Premium
Кампанія заявіла, што дасць падпісчыкам Premium больш разнастайных планаў падпіскі, і паказала некалькі новых функцый.
Кампанія заявіла, што дасць падпісчыкам Premium больш разнастайных планаў падпіскі, і паказала некалькі новых функцый.
Кампанія заявіла, што дасць падпісчыкам Premium больш разнастайных планаў падпіскі, і паказала некалькі новых функцый.
«Мы імкнемся падаць удзельнікам больш варыянтаў планаў, пашырыўшы нашыя існыя прапановы на большую колькасць рэгіёнаў, а таксама даючы новыя падпіскі і вывучаючы спосабы, якімі вы зможаце падзяліцца сваімі перавагамі з сябрамі ў будучыні», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі. Падрабязнасцяў пра новыя планы падпіскі пакуль няма.
Цяпер платформа дае толькі некалькі планаў Youtube Premium: Individual за $13,99 на месяц (або $139,99 за 12 месяцаў); Family за $22,99 на месяц і Student за $7,99 на месяц. Падпісчыкі атрымліваюць відэа без рэкламы, магчымасць загружаць відэа для прагляду афлайн і доступ да бібліятэкі Youtube Music без рэкламы.
Youtube таксама дадаў новыя магчымасці для абанентаў. Адное з ключавых абнаўленняў — пашырэнне падтрымкі рэжыму «Карцінка ў карцінке» для кароткіх відэа. Раней гэтая функцыя была даступная толькі для доўгіх ролікаў. Цяпер карыстальнікі Android могуць праглядаць ролікі ў невялікім акне, працягваючы працу з іншымі праграмамі.
Новая функцыя «Перайсці наперад» выкарыстоўвае машыннае навучанне і аналіз карыстальніцкіх інтарэсаў для вызначэння найбольш цікавых частак відэа. Пасля падвойнага націску на кнопку Jump Ahead сістэма прапаноўвае перайсці да найбольш цікавых на думку алгарытму момантаў.
Яшчэ адная функцыя — эксперыментальная: чат-бот на аснове штучнага інтэлекту дае адказы на пытанні, звязаныя са змесцівам відэа, а таксама рэкамендацыі. Чат-бот даступны толькі для карыстальнікаў ЗША і Android. Таксама платформа дадала «разумную загрузку» відэа на аснове нядаўна прагледжаных кароткіх відэа Shorts. Яна дазваляе праглядаць ролікі ў аўтаномным рэжыме, без падключэння да інтэрнэту.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.