Youtube пашырае партнёрства з Shopify для барацьбы з TikTok
Youtube пашырае сваё партнёрства з Shopify, каб прыцягнуць больш брэндаў да сваёй партнёрскай праграмы Youtube Shopping.
Пашыранае партнёрства азначае, што аўтары атрымаюць доступ да новых брэндаў, якія можна будзе пазначаць у роліках. Праграма даступная ўдзельнікам Shopify Plus.
Таксама платформа абвясціла пра запуск новага пашырэння для Chrome, якое дазволіць аўтарам захоўваць тавары ў часе прагляду сайта брэнда або рознічнага прадаўца, каб хутчэй знаходзіць іх пры падрыхтоўцы роліка.
Эксперты адзначаюць, што такім чынам Youtube узмацняе канкурэнцыю з TikTok, які плануе павялічыць свой бізнэс у ЗША ў дзесяць разоў, да $17,5 мільярда сёлета.
Паводле даных Youtube, у 2023 годзе карыстальнікі прагледзелі больш за 30 мільярдаў гадзін ролікаў, звязаных з пакупкамі, і на 25% павялічылася час прагляду ролікаў, якія дапамагаюць рабіць пакупкі.
Читать на dev.by