Youtube дазволіў глядзець 4 трансляцыі адначасова. Але не ўсім
Сэрвіс тэсціраваў сярод падпісчыкаў Youtube TV функцыю Multiview, якая дазваляе глядзець да чатырох прамых трансляцый адначасова.

На пачатковым этапе карыстальнікі маглі глядзець некалькі трансляцый Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (NBA). Цяпер новая функцыя стане даступная ўсім карыстальнікам, хто падпісаны на каналы Primetime.
Таксама Multiview даступная для падпісчыкаў WNBA Primetime. Карыстальнікі змогуць падпісвацца на розныя патокавыя сэрвісы і глядзець трансляцыі баскетбольных матчаў праз інтэрфейс Youtube.
Аднак функцыя працуе толькі на смарт-тэлевізарах і прыладах патокавага вяшчання, карыстальнікі не змогуць актываваць Multiview на мабільных прыладах і вэб-версіі. Таксама Youtube будзе кантраляваць, якія трансляцыі будуць даступныя для прагляду.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.