Youtube павялічыць час Shorts, каб дагнаць Tik Tok
Відэахостынг павялічыць максімальную працягласць кароткіх відэа Shorts з адной хвіліны да трох. Такім чынам платформа спрабуе канкураваць з TikTok.

«Пра гэтую функцыю часцей за ўсё прасілі стваральнікі, і мы радыя даць вам больш гнуткасці, каб расказаць сваю гісторыю», — заявілі ў кампаніі. Змены набудуць моц 15 кастрычніка і не закрануць ролікаў, якія былі загружаныя раней.
Акрамя таго, імя стваральніка, апісанне і гукавая інфармацыя будуць сціснутыя, каб займаць менш месца ў ніжняй частцы экрана. Карыстальнікам прыйдзецца націскаць на кнопку «Больш», каб прачытаць поўнае апісанне відэа.
Таксама Youtube дадаў шаблоны для стварэння Shorts і функцыю «Паказваць менш Shorts», якая дазволіць на час скараціць колькасць кароткіх відэа ў стужцы. Гэтыя абнаўленні дазволяць Youtube лепш канкураваць з TikTok, які ўжо дазволіў доўгія відэа (10 хвілін пры запісе або 60 хвілін пры загрузцы).
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.