YouTube заявіў, што мадэлі OpenAI не маюць права навучацца на роліках платформы
Выканаўчы дырэктар платформы Ніл Мохан заявіў, што выкарыстанне кантэнту Youtube для навучання новых мадэляў OpenAI — гэта відавочнае парушэнне правілаў сэрвісу.

«Калі стваральнік загружае сваю працу на нашую платформу, ён мае пэўныя чаканні. І адное з такіх — выкананне правілаў абслугоўвання. Загрузка фрагментаў відэа або стэнаграм была б відавочным парушэннем», — заявіў Мохан. Ён дадаў, што Google будзе прытрымлівацца індывідуальных кантрактаў з аўтарамі, калі будзе вырашаць, ці выкарыстоўваць ролікі для навучання сваёй мадэлі Gemini.
Кіраўнік Youtube дапусціў, што пэўная частка Youtube, магчыма, выкарыстоўваецца для навучання такіх мадэляў, як Gemini, але кампанія гарантуе, што гэта «адпавядае любым умовам абслугоўвання або кантракта, які падпісалі аўтары». Стваральнікі відэагенератараў часта сутыкаюцца з крытыкай праваўладальнікаў кантэнту, якія абвінавачваюць распрацоўшчыкаў у парушэнні аўтарскага права.
Новы відэагенератар Sora здольны ствараць рэалістычныя кароткія відэа паводле тэкставых запытаў. Галоўная тэхнічная дырэктарка OpenAI Міра Мураці раней заяўляла, што не ўпэўненая, ці вучылася Sora на створаных карыстальнікамі відэа з Youtube, Facebook і Instagram. The Wall Street Journal паведамляла, што OpenAI абмяркоўвае навучанне сваёй мадэлі GPT-5 на транскрыпцыях агульнадаступных відэа Youtube.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.