Google скараціла 10% топ-менеджарскіх пазіцый для павышэння эфектыўнасці
За апошні час Google паменшыла колькасць пазіцый для менеджараў старшага звяна на 10%. Пра гэта гендырэктар кампаніі Сундар Пічаі паведаміў супрацоўнікам на ўсеагульным сходзе ў сераду, даведаўся Business Insider.
Паводле слоў Пічаі, карэкціроўкі ў топ-менеджарскі штат Google уносіліся на працягу апошняй пары гадоў, каб спрасціць яе структуру і зрабіць эфектыўнейшай. У выніку менеджараў, дырэктараў і віцэ-прэзідэнтаў стала на 10% менш.
Прадстаўнік Google растлумачыў выданню, што некаторыя з гэтых кіраўнікоў былі пераведзеныя ў статус так званых individual contributors — вопытных працаўнікоў без менеджарскіх функцый, якія самастойна вядуць праекты, а частка пазіцый была цалкам скасаваная.
Як адзначае Business Inside, Google занялася павышэннем эфектыўнасці больш як два гады таму. У верасні 2022 года Пічаі казаў, што тэхнагігант імкнецца стаць на 20% эфектыўнейшым, а ў студзені 2023-га звольніў 12 тысяч супрацоўнікаў. Гэтая ініцыятыва супала з рэлізам канкурэнтамі Google, у тым ліку OpenAI, прарыўных АІ-прадуктаў, якія пагражаюць яе пошукаваму бізнэсу.
Читать на dev.by