За шэсць гадоў рынак смартфонаў здрабнеў амаль на 500 брэндаў
Паводле даных аналітыкаў Counterpoint, за апошнія 6 гадоў з глабальнага рынку смартфонаў сышло каля 500 брэндаў.
Паводле даных аналітыкаў Counterpoint, за апошнія 6 гадоў з глабальнага рынку смартфонаў сышло каля 500 брэндаў.
Паводле даных аналітыкаў Counterpoint, за апошнія 6 гадоў з глабальнага рынку смартфонаў сышло каля 500 брэндаў.
У свой пікавы 2017 год рынак налічваў звыш 720 актыўных брэндаў. Цяпер на ім прысутнічае прыкладна траціна — толькі каля 250 брэндаў. Гаворка ідзе пра брэнды, якія зафіксавалі продажы ў разгледжаныя гады — Counterpoint збірае даныя пра больш за 70 краін свету.
У асноўным з рынку выбываюць мясцовыя брэнды, большасць з якіх працуюць у нізкацанавым сегменце ў краінах Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, Лацінскай Амерыкі, Афрыкі і на Сярэднім Усходзе. Колькасць сусветных брэндаў практычна не змянілася.
Калі ў 2020–2021 гадах мясцовыя брэнды выміралі праз пандэмію і перабоі ў пастаўках кампанентаў, то за апошнія два гады іх складанасці пагоршыліся эканамічным крызісам, які ўскладніў кіраванне выдаткамі. Таксама сярод прычын, чаму брэндаў стала менш, эксперты называюць паляпшэнне якасці смартфонаў буйных брэндаў, павелічэння цыклу замены смартфонаў карыстальнікамі, а таксама пераход з 4G на 5G.
Напрыклад, па малых брэндах ударыў узлёт кітайскіх брэндаў Xiaomi, OPPO і vivo, якія выпусцілі на рынак значна якаснейшыя смартфоны па прывабных для спажыўца цэнах. Акрамя таго, малыя брэнды не валодаюць такімі вытворчымі магутнасцямі, як буйныя брэнды, а таксама фінансамі на прасоўванне і рэкламныя кампаніі — напрыклад, з удзелам зорак спорту і кіно.
Малым брэндам, на думку аналітыкаў, каб прабіцца і ўмацаваць пазіцыі, неабходна больш укладваць у даследаванні і распрацоўкі, асцярожна падыходзіць да выбару ключавога сегмента і маркетынгавай стратэгіі, а таксама сачыць за канкурэнтамі і шукаць вокны магчымасцяў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.