Офісы Maxbitsolution абшукалі, былі затрыманні. Да чаго тут гемблінг?
Навіна пра візіт сілавікоў у беларускую ІТ-кампанію была заўважана ў сусветнай гемблінг-індустрыі. І гэта невыпадкова.
Навіна пра візіт сілавікоў у беларускую ІТ-кампанію была заўважана ў сусветнай гемблінг-індустрыі. І гэта невыпадкова.
У сераду, 20 траўня, у два мінскія офісы кампаніі Maxbitsolution прыйшлі сілавікі. Офісы абшукалі і канфіскавалі тэхніку, частку супрацоўнікаў затрымалі. У той жа дзень затрыманых адпусцілі, але, мяркуючы па ўсім, не ўсіх: devby вядома прынамсі пра аднаго супрацоўніка кампаніі, які не выйшаў на волю да нядзелі, 24 траўня.
Як гэта часта бывае ў падобных выпадках, пра прычыны вобшукаў і затрыманняў звычайным супрацоўнікам застаецца толькі здагадвацца. Адзін з іх выказаў меркаванне, што «прычыны эканамічныя: нядаўна быў рэйд па лагістыцы, цяпер, напэўна, і на іншыя канторы перайшлі».
Аднак яшчэ вечарам 20 траўня са спасылкай на ўласныя крыніцы больш канкрэтную версію агучыла беларускае медыя, якое паведаміла пра вобшукі «ў офісах кампаніі Royal Partners, звязанай з партнёрскімі праграмамі для анлайн-казіно». Паводле версіі крыніцы гэтага медыя, праблемы ў кампаніі ўзніклі праз трансгранічныя плацяжы ў крыптавалюце «з Расіі і Беларусі ў цывілізаваны свет».
Мяркуючы па ўсім, вобўукі ў Maxbitsolution і Royal Partners — гэта цесна звязаныя або нават адна і тая ж падзея.
Справа ў тым, што ў адрозненне ад ТАА «Максбітсалюшн» кампаніі Royal Partners у Беларусі не існуе. Фактычна гэта афіліятная праграма — парасоністы брэнд, які аб’ядноўвае 17 iGaming-брэндаў (Starda, Legzo, Rox, Volna, Sol, Jet, Fresh, Izzi, Lex, Monro, Flagman, Irwin, 1go, Drip, Gizbo, Martin і новы Iris). У LinkedIn Royal Partners паказана, што яго штаб-кватэра знаходзіцца ў Вільгельмстадзе — сталіцы Кюрасао, аднаго з антыльскіх афшораў. Пры гэтым многія супрацоўнікі працуюць у інтарэсах Royal Partners з Беларусі (у якой, нагадаем, кампаніі з такой назвай не існуе).
Даволі цесная сувязь Maxbitsolution з афіліятнай праграмай Royal Partners доўгі час заставалася непублічнай. І для гэтага ёсць прычыны: як рэзідэнт ПВТ з адпаведнымі падатковымі льготамі, Maxbitsolution не мае права займацца нелiцэнзаваным гемблінгам наўпрост. Пры гэтым статус рэзідэнта ПВТ не перашкаджае кампаніі аказваць ІТ-паслугі старонім кампаніям, якія займаюцца азартнымі гульнямі.
Такім чынам, юрыдычна Maxbitsolution і Royal Partners — гэта зусім розныя суб’екты. Але ідэальна развесці іх у публічнай прасторы не ўдалося, і ў беларускай ІТ-супольнасці «таямніца» пра іх сувязь даўно з’яўляецца сакрэтам палішынэля.

У сацсетках супрацоўнікі Maxbitsolution час ад часу робяць публікацыі, звязаныя з Royal Partners і яе брэндамі. У якасці кантактнага карпаратыўнага email некаторыя супрацоўнікі Maxbitsolution ўказваюць пошту з даменам @jetmail.cc (Jet — гэта адзін з iGaming-брэндаў Royal Partners).

А на сайце Maxbitsolution рэгулярна публікуюцца вакансіі affiliate-менеджэраў.

Як бы там ні было, схема, пры якой рэзідэнт ПВТ аказвае паслугі кампаніям з гемблінг-індустрыі, працавала даўно, ні для каго не была сакрэтам і не выклікала пытанняў з боку ўладаў. Як будуць развівацца падзеі далей — пакуль незразумела.
Адзначым, што візіт сілавікоў да Royal Partners не прайшоў незаўважаным для сусветнай гемблінг-індустрыі. 22 мая навіна пра «паліцэйскі рэйд у мінскім офісе кампаніі Royal Partners» з’явілася на платформе AffPapa — агрэгатары iGaming-гульняў. Паводле інфармацыі AffPapa, у ходзе рэйду «некалькі супрацоўнікаў былі ненадоўга затрыманы», а пазней «большасць дапытаных супрацоўнікаў адпусцілі пасля допыту». Пры гэтым AffPapa звяртае ўвагу на тое, што ні кампанія, ні ўлады Беларусі не пацвердзілі, што вядзецца нейкае расследаванне. Са спасылкай на спецыялістаў галіны платформа мяркуе, што «паліцэйскі рэйд» акажа ўплыў на партнёрскія плацёжныя сістэмы Royal Partners.
25 траўня падобная публікацыя з’явілася яшчэ на адной падобнай пляцоўцы, The Gamblest.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
господи, или овечка подросла и пришло время постричь, или овечка принадлежит неправильному человеку, а должна правильному.
А вы действительно не рассматриваете вариант нарушения закона? Компания, прикрываясь ПВТ, вела непрофильную деятельность и помогала схематозить с гемблой. А потом нашёлся доброжелатель, который слил схему
ну отчего же, конечно вполне возможно, что КГБ никогда не слышал про Галактику и дело им не было до компании наверняка с номиналами в качестве владельцев, сидящей по уши в офшорном гемблинге. Это же ничего особенного, примерно как там доску строгать или картошку выращивать. Думаю процента в 2 можно вероятность оценить.
и, конечно, никакой слитой схемы кгб/мвд не надо, если они хотят зайти - повод они по ходу дела избретут. достаточно, чтобы у компании были деньги.
Пользователь отредактировал комментарий 27 мая 2026, 13:10