Затрымалі СЕО гомельскай ІТ-кампаніі

Ён нібыта збіраўся балатавацца ў дэпутаты.

17 каментарыяў

У Гомелі затрыманы дырэктар ТАА «Элітсофт» Юрый Баль, паведамляюць праваабаронцы. Мяркуючы з профілю ў лінкедзіне, мужчына працуе ў кампаніі ад 2016 года, апошнія два гады — на пасадзе дырэктара.

На відэа сілавікоў Баль кажа, што быў падпісаны на экстрэмісцкія рэсурсы ў сацсетцы. Акрамя таго, ён кажа, што збіраўся балатавацца ў дэпутаты гарсавета. 

ТАА «Элітсофт» — афіцыйны партнёр кампаніі «1С» у Беларусі. Офіс у Гомелі. Спецыялізуецца на пастаўцы, усталяванні, укараненні і суправаджэнні аўтаматызаваных сістэм на аснове платформы «1С:Прадпрыемства».


Читать на dev.by