Закрываюць прыватныя школы. Вось што кажуць айцішнікі, чые дзеці там вучацца
На мінулым тыдні былі закрытыя 8 прыватных школ, а яшчэ 12 — атрымалі прадпісанні аб спыненні сваёй дзейнасці. dev.by знайшоў айцішнікаў, чые дзеці вучацца або вучыліся ў прыватных школах, і спытаў пра іх стаўленне да таго, што адбываецца.
На мінулым тыдні былі закрытыя 8 прыватных школ, а яшчэ 12 — атрымалі прадпісанні аб спыненні сваёй дзейнасці. dev.by знайшоў айцішнікаў, чые дзеці вучацца або вучыліся ў прыватных школах, і спытаў пра іх стаўленне да таго, што адбываецца.
«Яшчэ верасень не скончыўся, а дзіця трэці раз зноўку ідзе ў першы клас»
— Сын наведваў прыватны дзіцячы садок, і туды ж з дзецьмі са сваёй старэйшай групы пайшоў у пачатковую школу. Правучыліся 1,5 тыдня — і 11 верасня абвясцілі пра закрыццё нашай школы. Ёй не выдалі сертыфіката.
Перавесці дзіця ў гімназію паблізу не атрымалася, бо класы цалкам укамплектаваныя.
Наш клас — 15 вучняў і настаўніца — перайшоў у іншую прыватную школу, у якой на той момант яшчэ была ліцэнзія. Правучыліся тыдзень — і прыйшло паведамленне, што і гэтую школу закрыюць: выдадзены месяц таму сертыфікат адклікалі.
У выніку яшчэ верасень не скончыўся, а дзіця ўжо трэці раз зноўку ідзе ў першы клас — цяпер ужо ў школу па прапісцы, іншых варыянтаў няма.
З новай школы нам тэлефанавалі (у іх ёсць даручэнне і ўся інфармацыя пра нас), сёння па абедзе пайду да дырэктара — высвятляць падрабязнасці. У нас у Лебядзіным у пачатковых класах па 35 чалавек вучыцца, пакуль не ведаю, як у школе збіраюцца вырашаць пытанне са з’яўленнем новых вучняў.
«У дзіцяці сіндром парушэння актыўнасці і ўвагі, у звычайнай школе ён быў проста двоечнікам і хуліганам»
— Сын вучыцца ў прыватнай школе ўжо 4,5 гады. Я перавяла яго туды, калі ён быў у шостым класе — у сярэдзіне года. Цяпер ён у адзінаццатым. У майго дзіцяці быў сіндром дэфіцыту ўвагі, але ў звычайнай школе не ведалі, што гэта — для іх мой сын быў проста «двоечнікам і хуліганам».
Прыватная школа стала для нас выратаваннем: тут невялікія класы, персанальны падыход і паважлівае стаўленне да ўсіх вучняў. Цяпер сын вучыцца з цікаўнасцю — ён больш не двоечнік, цікавіцца музыкай і грае на музычным інструменце, любіць гуманітарныя навукі, чытае.
У прыватнай школе добра кормяць і ёсць «прадоўжанка», на якой дзеці робяць хатняе, а не нясуць яго дахаты. Мне стала прасцей: гатаваць не трэба, дапамагаць з хатнімі заданнямі — таксама.
А раней жа я наймала рэпетытара, каб ён рабіў з дзіцем урокі, бо ў мяне не было такой магчымасці — я адзіная працоўная дарослая ў сям'і.
А вось звычайная школа патрабавала, каб мы, бацькі, на яе працавалі: і грашыма дапамагалі, і бясплатнай працай, і патрабаванні да вопраткі выконвалі (а гэта зноўку праца), і з дзецьмі сваімі вучылі ўрокі — часам мне нават здавалася, што дзіця наогул не праходзіла тэмы ў класе і яму тлумачаць яе ўпершыню.
Нашая прыватная школа яшчэ працуе, але ідуць праверкі. Дзеці штодня ходзяць у касцюмах, чаго раней ніколі не бывала. Я ўжо думаю, што ж рабіць, калі яе закрыюць. І маё рашэнне ў такім выпадку — ехаць у Польшчу: я ўжо знайшла там прыватную школу.
«Калі забіраю дзяцей са школы, даводзіцца часам чакаць да гадзіны, яны не хочуць сыходзіць»
— У мяне двое дзяцей, яны ходзяць у першы і трэці клас прыватнай школы. Школа пакуль працуе.
Старэйшае дзіця першы год вучылася ў гімназіі: там было нядрэнна, пашанцавала з настаўнікам. А потым мы пераехалі на іншы канец Мінска — і паколькі ў гімназію непадалёк уладкаваць дзіця не ўдалося, яно пайшло ў звычайную школу.
Паколькі я ніколі не пакідаў без увагі выпадкі прыніжэння майго дзіцяці ў школе, а таксама спрэчныя моманты навучальнага/выхаваўчага працэсу, праз паўгода нас папрасілі забраць дакументы. Мы перавяліся ў прыватную школу.
Што сказаць: працэс там арганізаваны нашмат лепш, тэхнічнае абсталяванне добрае. Стаўленне да дзяцей кардынальна адрозніваецца — у прыватнай школе іх слухаюць. А яшчэ іх там вучаць, у той час як у дзяржшколе проста кантралявалі: школьнік сам або з бацькамі мусіў разабрацца з вучэбным матэрыялам, а пасля — прадэманстраваць веды ў школе.
У прыватнай школе, калі матэрыял не засвоены, настаўнік дапамагае дзецям і не перакладае адказнасць на бацькоў.
Маім дзецям у новай школе падабаецца: калі забіраю іх, даводзіцца часам чакаць ад паўгадзіны да гадзіны, бо яны «не ўсё дарабілі, што хацелі» ці проста «не хочуць сыходзіць». Бывае, зранку малодшы не жадае ўставаць з ложка, бо не выспаўся, але калі нагадаць, якія ўрокі яго чакаюць у школе, увесь сон знікае.
Што яшчэ важна:
адміністрацыя і педагагічны склад у школе вельмі спагадлівыя і адкрытыя, гатовыя абмяркоўваць з бацькамі і навучальны працэс, і працу з дзіцем. Бацькоў перыядычна залучаюць у працэс, што, вядома, спрыяе фармаванню даверных адносін з настаўнікамі і ўмацоўвае адносіны з дзецьмі.
школьнікаў навучаюць камунікаваць міжсобку. На мой погляд, гэта адная з найважнейшых функцый школы. У былой школе ўскосна падтрымліваліся негатыўныя адносіны між дзецьмі.
Навіны пра закрыццё 8 прыватных беларускіх школ для мяне трывожныя, але я прагназаваў гэта яшчэ ў 2020 годзе. Проста не думаў, што падстава будзе такой недарэчнай. Калі прыйдуць такія ж благія весткі ад адміністрацыі нашай школы, будзем шукаць варыянты.
«Дзеці вучыліся анлайн у „Смартскул“, бо мы былі вымушаныя пакінуць Беларусь»
— Дзяцей у нас трое — 14, 11 і 3 гады. Увесь мiнулы год яны вучылiся анлайн у «Смартскул», бо мы былi вымушаныя пакiнуць Беларусь і не былі ўпэўненыя, што вырашым праблему школы ў Літве.
Дагэтуль у першую хвалю кавiда дзецi нейкi час навучалiся ў прыватнай школе «Прайм», але нашыя дакументы ляжалi ў гiмназii. Пачалiся пытаннi з боку РАНО, як гэта так, — i дзецi мусiлi вярнуцца назад.
Калi мы перабралiся ў Лiтву, мы так жа сама хацелi аддаць малых у «Прайм», але ўсе месцы былi занятыя. Таму мы знайшлi замену — «Смартскул». Дзеці вучыліся па-руску, але па беларускай праграме. А ў жнiўнi за некалькі дзён да навучальнага года адбыўся бацькоўскі сход — і там аб’явілі, што анлайн частка школы стала фармальна расійскай і з расійскай праграмай — з прадметамi накшталт «Гісторыі Расіі» і атэстатам. Нас гэта не задаволіла і мы перавялі дзяцей у літоўскую школку.
Што магу сказаць пра навучанне ў прыватнай школе — толькi добрыя словы: настаўнiкi там выдатныя, яны давалi добрыя веды. Дзецi займалiся ў невялiкiх класах i групах (калi анлайн). Iм у школцы падабалася.
Я не ведаю, як ацаніць маштабы таго, што адбываецца зараз. Калі проста палічыць колькасць вучняў, што навучаліся прыватна, і параўнаць з усёй масай, — то, вядома, гэта дробязі. Але ў прыватных школах, якія я ведаю — накшталт «Смартскул», «Прайма» ды «Стэмбрыджа», — даюць вельмі высокага ўзроўню веды, выкарыстоўваючы нармальны, скажам так, сучасны еўрапейскі падыход. Там дзеці маюць прагу да ведаў. З гэтымі ведамі, я думаю, яны маюць больш шанцаў атрымаць еўрапейскую і амерыканскую вышэйшую адукацыю. Страта для гэтых дзяцей і іх бацькоў — проста каласальная. Некаторыя бацькі не ехалі з Беларусі, маючы такую магчымасць, толькі праз тое, што ix дзеці атрымлівалі выдатную адукацыю на радзiме.
«Будзем змагацца за школу дачкі. Здаецца, быў адзін прыклад»
— Мой сын-сямікласнік вучыўся ў «Смартскул», дачка-другакласніца — у іншай прыватнай школе. Цяпер абедзве ў працэсе закрыцця.
Мы аддалі дачку ў прыватную школу, бо вырашылі, што 30 чалавек у класе — так сабе гісторыя. А старэйшы сын ад самага пачатку хадзіў у звычайную — дзяржаўную. З ім мы прайшлі ўсе магчымыя нягоды:
У пачатковай школе ў нас змяніліся 4 настаўнікі, нам давалі новага — але ён працаваў паўгода і сыходзіў, часта гэта былі нават не выкладчыкі пачатковых класаў.
Маладая настаўніца, што ўзяла хлопцаў у пятым класе, не вытрымала адміністрацыйнай нагрузкі — і сышла, як толькі тэрмін яе размеркавання пасля ВНУ падышоў да канца.
Калі класны кіраўнік сына сышоў, клас расфармавалі, дзяцей размеркавалі па іншых класах — і стала па 30 чалавек у кожным.
Што магу расказаць пра навучанне дзяцей: у «Смартскул» усё трохі бязладна ў афлайне, але анлайн — якасна і зладжана:
Стэлефанаваліся — дамовіліся пра ўмовы — аплацілі.
Нас тут жа дадалі ў групу, завялі электронны дзённік.
Далі спасылкі на ZOOM-пакоі па розных прадметах + спасылкі на падручнікі.
Усе заданні былі ў электронным дзённіку.
А выкладчыкі пастаянна давалі зваротную сувязь.
Ну і галоўнае — усе заняткі былі цікавымі, дзеці нават анімэ на беларускай мове глядзелі.
У школе дачкі ўсё было добра, наколькі гэта магчыма ў нашым зарэгуляваным школьным прыватным сектары (дзе, напрыклад, літаратуру не можа выкладаць пісьменнік — толькі настаўнік).
Сэрвіс у школе дачкі толькі паляпшаўся, нягледзячы на тое, што настаўнікі таксама прыходзілі з дзяржсістэмы (мяркуючы з усяго, праз пару месяцаў іх трохі адпускала, бо адміністрацыйную працу бярэ на сябе адміністрацыя школы).
Сама вучоба па агульнай школьнай праграме — там няма нейкага ноу-хау (гэта патрабаванне), — але класы меншыя, настаўнікі не зацюканыя + нядрэнная прадоўжанка з гурткамі: спачатку яны былі платнымі, а з гэтага года ўсе гурткі бясплатныя — выбірай які хочаш.
Дачцэ ў першым класе падабалася, у другім стала крыху больш адказнасці, бо ўжо ёсць ацэнкі і хатнія заданні, — і яна трохі капрызіла, але быццам улілася ў працэс.
Што цяпер: у найгоршым выпадку — дзяржшкола, але гэта крайні і непажаданы варыянт. Разглядаем таксама варыянт з пераездам (хоць, калі шчыра, вельмі не хочацца). Шукаем альтэрнатыўныя рашэнні — аж да хатняй адукацыі. Ну і будзем змагацца за школу дачкі (таму я і не хацеў яе называць)! Здаецца, быў адзін прыклад, калі бацькі на год адстаялі прыватную школу — мы таксама паспрабуем.
«Заўжды вырашае педагагічны склад. Проста ў прыватных школах ён часцей за ўсё спецыяльна падабраны»
— За свае 15 гадоў сын вучыўся ў трох прыватных школах — 6 гадоў, і ў адной дзяржаўнай — 3 гады. Мы спецыяльна не планавалі прыватнага навучання, але спачатку так выйшла, што нашую настаўніцу пачатковых класаў запрасілі ў прыватную школу — і мы пайшлі за ёй, а затым двойчы «лёс склаўся так».
Не магу сказаць, што дзяржшкола — гэта адназначна зло, а прыватная — дабро: ёсць і плюсы, і мінусы ў абодвух варыянтаў. Але адное дакладна: заўжды вырашае педагагічны склад. Проста ў прыватных школах ён часцей за ўсё спецыяльна падабраны, добра матываваны і не зарэгуляваны план-канспектамі і іншай папяровай справаздачнасцю.
У выніку асобы гнутка і свабодна працуюць з асобамі, улічваючы і паважаючы іх узроставыя патрэбы і нязручныя пытанні.
У дзяржшколе ж, на жаль, да дзяцей часта ставяцца як да нязручнай жывой масы, якую трэба любым спосабам заткнуць, пракантраляваць, прымусіць вывучыць параграф і роўна пашыхтаваць на лінейцы. А яшчэ ў дзяржшколе цяжка ўявіць сітуацыю, калі нудныя тэмы па грамадазнаўстве замяняюцца абмеркаваннем сусветных навін, а замест неактуальнага «Яўгена Анегіна» дзеці з задавальненнем чытаюць «Гары Потэра».
Мой сын быў задаволены вучобай і ў прыватных школах, і ў дзяржаўнай, дзе нам вельмі пашанцавала з класным кіраўніком. Мы як бацькі можам адзначыць, што ўзровень адукацыі ў прыватных школах заўсёды быў вышэйшым, а працэс цікавейшым, хоць часам не абыходзілася і без арганізацыйнага гармідару. Але ў кожным разе закрыццё прыватных школ — гэта чарговае пазбаўленне беларусаў выбару, а іх дзяцей — магчымасці навучыцца вучыцца і не баяцца думаць і самавыяўляцца.
Пакуль сын яшчэ ў трэцяй прыватнай школе, у якой ён вучыцца з верасня, — аддалена. Мы разглядаем варыянт вяртання ў дзяржшколу, у якой сын ужо вучыўся.
может пусть живут где и как хотят? Что именно непонятного в том что люди хотят жить в Беларуси так как они этого хотят - они такие же беларусы и пока это законно - вперед. Другой вопрос что называют "законно" в этой стране
не понимаю просто зачем вести ребенка в частную школу, если у нас замечательные гос школы. И зачем идти в частную больницу если в гос больнице все сделают бесплатно
alekseyrr
Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
Существует легенда: когда Филипп Македонский (отец Александра) подошёл к стенам Спарты, он направил спартанцам послание, в котором говорилось: «Я покорил всю Грецию, у меня самое лучшее в мире войско. Сдавайтесь, потому что если я захвачу Спарту силой, если я сломаю её ворота, если я пробью таранами её стены, то беспощадно уничтожу всё население и сравняю город с землёй!». На что спартанцы отправили самый короткий известный ответ: «Если».
Anonymous
1 кастрычніка 2022, 23:59
3
А чего вы его минусите? В белке реальность такая и есть. Хочешь, чтобы твои дети мучались в классах по 30 человек, хватались за сердце от ВСД, по субботам копали грядки в убыточном хозяйстве под матюгальник идеолога, и чувствовали себя дерьмом без будущего - это самое оно. Как "все беларусы живут". Сами не жили и детям не дадим.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 1 кастрычніка 2022, 23:59
Конечно закрыть все школы [нет].
Не понятно, что там в головы детей закладывают - Кастусь Калиновский, ВКЛ, Речь Посполитая, Польша с одной стороны и жесткий совок, бедность, нищета - с другой?
Рассказывают про бел-чыр-бел флаг, а не про красн-зел? Про демократию и "свой путь"?
В гос. школе с идеологической подготовкой всё под контролем.
Капитализм? "Богатые" родители, особая каста? НЕТ! Разбавить надо общество "яжематьками" и прочими "я....ми", на ряду с нормальными адекватными беларусами и беларусочками.
Нам не надо "золотой" молодежи, а то кто знает, что им в голову потом придёт. Никакой медианы и квартилей - только среднее.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
непонятно. люди хотят жить в Беларуси, а детей водить в какие-то особные школы. Хотите жить в Беларуси - живите как все беларусы живут.
может пусть живут где и как хотят? Что именно непонятного в том что люди хотят жить в Беларуси так как они этого хотят - они такие же беларусы и пока это законно - вперед. Другой вопрос что называют "законно" в этой стране
не понимаю просто зачем вести ребенка в частную школу, если у нас замечательные гос школы. И зачем идти в частную больницу если в гос больнице все сделают бесплатно
Чтобы не перегружать врачей! :)
Существует легенда: когда Филипп Македонский (отец Александра) подошёл к стенам Спарты, он направил спартанцам послание, в котором говорилось: «Я покорил всю Грецию, у меня самое лучшее в мире войско. Сдавайтесь, потому что если я захвачу Спарту силой, если я сломаю её ворота, если я пробью таранами её стены, то беспощадно уничтожу всё население и сравняю город с землёй!». На что спартанцы отправили самый короткий известный ответ: «Если».
А чего вы его минусите? В белке реальность такая и есть. Хочешь, чтобы твои дети мучались в классах по 30 человек, хватались за сердце от ВСД, по субботам копали грядки в убыточном хозяйстве под матюгальник идеолога, и чувствовали себя дерьмом без будущего - это самое оно. Как "все беларусы живут". Сами не жили и детям не дадим.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 1 кастрычніка 2022, 23:59
ну думали, раз они вне политики, то как то прокатит и будут жить нормально как и европейцы
Смотри, Запад, как выглядит настоящая забота государства о гражданах: закрывают частные школы, чтобы люди экономили в кризис! Браво! :)
Конечно закрыть все школы [нет].
Не понятно, что там в головы детей закладывают - Кастусь Калиновский, ВКЛ, Речь Посполитая, Польша с одной стороны и жесткий совок, бедность, нищета - с другой?
Рассказывают про бел-чыр-бел флаг, а не про красн-зел? Про демократию и "свой путь"?
В гос. школе с идеологической подготовкой всё под контролем.
Капитализм? "Богатые" родители, особая каста? НЕТ! Разбавить надо общество "яжематьками" и прочими "я....ми", на ряду с нормальными адекватными беларусами и беларусочками.
Нам не надо "золотой" молодежи, а то кто знает, что им в голову потом придёт. Никакой медианы и квартилей - только среднее.