«Абмяняю файлы на працоўную». Як айцішнікі шантажуюць, каб звольніцца (не рабіце так!)
Айцішнікі падзяліліся гісторыямі пра тое, як «бралі ў закладнікі» ўласнасць кампаніі, каб дамагчыся лепшых умоў звальнення. Папрасілі юрыста пракаментаваць кейсы.
Айцішнікі падзяліліся гісторыямі пра тое, як «бралі ў закладнікі» ўласнасць кампаніі, каб дамагчыся лепшых умоў звальнення. Папрасілі юрыста пракаментаваць кейсы.
Warning! Падобныя дзеянні супрацоўнікаў могуць утрымліваць склад крымінальнага злачынства (тады як наймальнік, якога яны хацелі пакараць, у найгоршым выпадку прэтэндаваў на адміністрацыйнае). Не рабіце так!
Змест
Спампавала файлы, каб аддалі працоўную і заробак
— Гэта было на пачатку нулявых. Я толькі выпусцілася з ВНУ, збіралася месяц-другі адпачыць, а потым шукаць працу. І тут тэлефануе знаёмая: ейны дырэктар адкрывае новую кантору — і набірае людзей.
Сумоўе з дырэктарам было ў «Журавінцы». Ён мяне амаль ні пра што не пытаўся: сказаў, што ўжо схадзіў у дэканат майго факультэта — і там яму пра мяне «ўсё расказалі», я яму пасую. Потым распісаў, якая крутая будзе ў яго кампанія, якія партнёры — «у ЗША ў камандзіроўку паляціш».
Акей, чаму б не паспрабаваць — я працаўладкавалася ў гэтую кантору (і за сабой прывяла яшчэ аднаго чалавека). Працавалася там нармальна, калі б не адное «але»: дырэктар меў вельмі раўнівую жонку, якая прыходзіла і ўчыняла скандалы і сцэны ў офісе. А аднаго разу запусціла ў маю калегу шкляным слоікам — той праляцеў над вухам дзяўчыны і разбіўся аб сцяну.
Дырэктар толькі мыкаў: «Ну-у-у, а што я магу зрабі-і-іць?» Выявілася, паводле дакументаў жонка была заснавальніцай той самай канторы, і ён баяўся слова лішняе раўнівіцы сказаць.
Месяц у канторы скончыўся — і мы з калегай вырашылі, што не хочам надалей працаваць у такой нервовай абстаноўцы. Сказалі дырэктару, што ён і ягоная жонка не прайшлі выпрабавальны тэрмін (жартую, проста напісалі заяву: «прашу звольніць ад…» — і пазначылі дату). Мы чакалі, што нас папросяць адпрацаваць яшчэ нейкі тэрмін, які спатрэбіцца для пошуку новых супрацоўніц, — і адпусцяць. Але ж дзе там.
Дырэктар стаў абурацца: ён нас, зялёных, на працу ўзяў — і не адпусціць. А вось ягоная жонка перадала праз калег, што сама нас звольніць — па артыкуле. І заробку не выплаціць.
Я скапіявала ўсе файлы з камп’ютара, за якім працавала, на дыскі — і сказала, што аддам іх, калі нам выплацяць заробленыя грошы і вернуць працоўныя кніжкі. Праз некалькі дзён адбыўся абмен.
Кантора прапрацавала яшчэ колькі месяцаў — і закрылася, і ўвесь час яе існавання там была цякучка.
Спампавала файлы, каб далі размеркавацца ў іншую кампанію
1,5 года таму працавала па размеркаванні ў невялікай кампаніі — менш за 10 чалавек у штаце. Яна займалася продажамі абсталявання, а я была там менеджаркай.
Працаваць было некамфортна:
начальнік да хвіліны адсочваў, ці ўсе на працоўным месцы. Адпрасіцца сысці крыху раней — толькі з суперуважнай прычыны;
не раз бывала: каб перадаць дакументы заказчыку на іншы канец горада, трэба было ў любое надвор’е ехаць да яго самой — і за свой кошт. Хочаш зэканоміць — едзь на тралейбусе, казаў начальнік;
а яшчэ ён мог патэлефанаваць у непрацоўны час, і ты быў абавязаны зняць трубку. Не зняў — тады на наступны дзень цябе чакае «размова» пра тое, што ягоныя званкі няможна ігнараваць, бо ён — бос;
а апафеозам сталася ўсталяванне камер сачэння ў офісе — нібыта, каб у нас нічога не знікала. Калі начальнік з’язджаў у камандзіроўкі, ён забаўляўся тым, што сачыў, чым мы там занятыя. Час ад часу з дынамікаў даносіўся ягоны голас: «Як маемся? Працуем?»
У выніку я вырашыла пераразмеркавацца на іншае месца. Калі сказала начальніку, што звальняюся, ён змяніўся ў твары. Буркнуў: неадкладна здай флэшку і ключы ад офіса і заўтра нават не думай з’яўляцца ў офісе — атрымаеш выходны за свой кошт. Хоць раней я сказала, што гатовая завяршыць усе праекты і падрыхтаваць новага чалавека.
Назаўтра ён напісаў, што наступнага дня мяне зноў у офісе «не чакаюць», і паслязаўтра — і так штодня. Наеўшыся «сняданкамі», я спыталася, што адбываецца. І ў адказ атрымала, што я здрадніца і не заслугоўваю даверу, але ён «не ведае, што са мной рабіць». А наогул я «абавязаная адпрацаваць 2 гады» ў яго — і ў мяне няма права перадумаць.
Паколькі я не абнадзейвала сябе думкай, што развітанне будзе адэкватным, то за дзень да размовы пра звальненне я спампавала ўсе працоўныя файлы на сваю асабістую флэшку, а ў дзень, калі са мной так рэзка развіталіся, зайшла на пошту і як звычайна забрала па даверанасці лісты. Сярод іх, дарэчы, апынулася і накладная пра адгрузку.
Аднаго дня я прыйшла ў офіс і паведаміла начальніку, што вярну ўсе файлы, калі мы разыдземся спакойна і без нерваў. У выніку ён усё роўна пазбавіў мяне прэміі, не пералічыў адпускных і не выплаціў працэнта ад прададзенага абсталявання, пра які дамаўляліся раней.
У КК як мінімум тры артыкулы для такіх кейсаў. «Калі наймальнік паводзіць сябе няслушна, трэба звяртацца ў суд»
devby.io спытаўся ў юрыста, якія наступствы.
— Вядома, працаўнікі маюць «сваю праўду», але ў большасці выпадкаў — так, як яны апісаныя чытачамі, — працаўнікі перавысілі дапушчальныя заканадаўствам межы і паспрабавалі вырашыць свае пытанні неправавымі сродкамі.
На жаль, гэта тоіць у сабе небяспеку. Неабходна разумець, што правы на ўсё, што працаўнік стварае ў рамках працоўнай дзейнасці (прэзюмуем, што заканадаўча ўсё правільна аформлена — і ў службовыя абавязкі ўваходзіць выкананне названых работ, яны афармляюцца і перадаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам), належаць наймальніку. Гэта азначае, што працаўнік не мае права «захапіць» з сабой з работы вынікі сваёй працы або нейкія нематэрыяльныя актывы, каштоўнасці, дакументы.
У выпадку, калі наймальнік паводзіцца няслушна — не звальняе, не рэагуе на пададзеныя заявы, не выплачвае заработнай платы — трэба звяртацца ў суд.
Праблема яшчэ і ў тым, што дзеянні наймальніка ў дадзеных выпадках у большасці сваёй носяць характар адміністрацыйнага правапарушэння, а ў названых дзеяннях працаўнікоў якраз вельмі часта ўтрымліваюцца прыкметы крымінальных злачынстваў.
Так, выдаленне з сервераў «вынікаў сваёй працы», за якую нават не заплацілі заработнай платы, можа быць кваліфікаванае як знішчэнне, блакаванне або мадыфікацыя камп’ютарнай інфармацыі (арт. 350 КК РБ), за што прадугледжаная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі да 3 гадоў.
У некаторых выпадках дзеянні працаўнікоў могуць кваліфікавацца як вымаганне (арт. 208 КК РБ), за што прадугледжаная адказнасць да 5 гадоў пазбаўлення волі.
А для агульнейшых выпадкаў, калі няма знішчэння або блакавання інфармацыі, ёсць агульнейшы артыкул — арт. 384 КК РБ. Ён прадугледжвае адказнасць за прымус да выканання забавязанняў, менавіта законных, але незаконнымі спосабамі — шляхам пагрозы прымянення гвалту, знішчэння або пашкоджання маёмасці альбо распаўсюджвання звестак, здольных прычыніць істотную шкоду правам і законным інтарэсам пацярпелага або яго блізкіх. Адказнасць па дадзеным артыкуле — да 3 гадоў пазбаўлення волі. (Эксперт дадае, што тэрмін даўнасці па такіх злачынствах, а яны залічваюцца да менш цяжкіх, абмежаваны 5 гадамі ад дня здзяйснення злачынства. — Заўв. рэд.)
Ну і трэба разумець, што, як правіла, наймальнік пачынае злоўжываць якраз тады, калі мае такую магчымасць. Напрыклад, калі працоўная дамова не падпісаная або 2 асобнікі падпісанай дамовы захоўваюцца ў наймальніка, заработная плата ў дамове не адпавядае фактычнай заработнай плаце, працаўнік паводле акта атрымаў больш маёмасці, ніж фактычна і г. д.
Таму тут рэкамендацыя — ад старту правільна афармляць усе адносіны, каб у наймальніка было менш магчымасцей і жадання для злоўжывання.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Или работадателям повезло,
что сотрудники оказались терпилами и не заступились за коллегу (хотя их точно также кинут)
что сотрудник выбрал такой способ, а не начал обсуждать это с клиентами
что не зашил эксплоит, чтобы наказать компанию в будущем, когда про него забудут
Anonymous
8 чэрвеня 2023, 18:31
-4
ну, когда нахлобучат, следователю и расскажете про это
как бы, я понимаю, работодатель козел, всякое бывает, но даже если уже рискуешь с точки зрения закона, зачем об этом рассказывать вообще?
Есть такое выражение. Это было бы так смешно если бы не было так грустно. Так что..... Всему есть меры. Здесь уже тяжёлые наркотики.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 чэрвеня 2023, 15:55
Anonymous
9 чэрвеня 2023, 10:24
-2
Это специальный акк, чтобы триггерить легко ранимых вроде тебя. Чуваку, который с него пишет, может быть вообще все равно, его задача раскачать народ на срач
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 чэрвеня 2023, 10:24
Я 2 раза перераспределялась, оба раза меня отпускали с миром, но в первый раз не выплатили последнюю зарплату, с чем я конечно же ничего не стала делать, потому что чисто по бумажкам все было нормально и я очень хотела уйти. Из статьи тоже получается, что на распределении ты практически бесправен. Мне так кстати один из потенциальных работодателей, не из айти правда, однажды так и сказал: "Все равно, что персональную рабыню на 2 года". Вообще распределение и перераспределение - это отдельные виды постсовкового садизма, возможно есть смысл осветить те проблемы, которые они создают, отдельно.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 чэрвеня 2023, 16:43
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Везучие болваны.
Сначала им повезло, что работодатели оказались недостаточно умными, либо обстоятельства поджимали, что не пошли писать заявление.
Ну, а теперь они еще решили похвастаться.
Или работадателям повезло,
что сотрудники оказались терпилами и не заступились за коллегу (хотя их точно также кинут)
что сотрудник выбрал такой способ, а не начал обсуждать это с клиентами
что не зашил эксплоит, чтобы наказать компанию в будущем, когда про него забудут
ну, когда нахлобучат, следователю и расскажете про это
как бы, я понимаю, работодатель козел, всякое бывает, но даже если уже рискуешь с точки зрения закона, зачем об этом рассказывать вообще?
Это фиаско братан
Аффтар жжот🤷♂️
надо было обращаться в профсоюз. у каждого государственного работодателя есть свой председатель профсоюзной ячейки
Потрясающий человек. Не важно что он пишет, можно смело не читать. Там БРЕД мозга повреждённого тяжёлыми наркотиками
тут скорее читая твои сообщения - каждый раз рука-лицо, типо "он до сих пор не понял смысл и не знает что такое сарказм"
Потому что это уже не сарказм а идиотизм
Есть такое выражение. Это было бы так смешно если бы не было так грустно. Так что..... Всему есть меры. Здесь уже тяжёлые наркотики.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 чэрвеня 2023, 15:55
Это специальный акк, чтобы триггерить легко ранимых вроде тебя. Чуваку, который с него пишет, может быть вообще все равно, его задача раскачать народ на срач
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 чэрвеня 2023, 10:24
Я 2 раза перераспределялась, оба раза меня отпускали с миром, но в первый раз не выплатили последнюю зарплату, с чем я конечно же ничего не стала делать, потому что чисто по бумажкам все было нормально и я очень хотела уйти. Из статьи тоже получается, что на распределении ты практически бесправен. Мне так кстати один из потенциальных работодателей, не из айти правда, однажды так и сказал: "Все равно, что персональную рабыню на 2 года". Вообще распределение и перераспределение - это отдельные виды постсовкового садизма, возможно есть смысл осветить те проблемы, которые они создают, отдельно.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 чэрвеня 2023, 16:43