Замежныя кампаніі сталі часцей купляць беларускія дамены. Германія — другая пасля Расіі
Сярод замежных кампаній і прыватных асобаў вырасла цікавасць да даменаў у зонах .by і .бел, піша Office Life са спасылкай на beCloud.

На нерэзідэнтаў прыходзіцца каля 8% ад усіх беларускіх даменаў у рэестры. Лідаруе Расія — 4056 рэгістрацый, на другім месцы ідзе Германія — 1419 рэгістрацый. Таксама ў топ-5 — ЗША (1316), Кітай (563) і Вялікабрытанія (410). Усяго ў рэестры ёсць рэгістрацыі ад рэзідэнтаў з 116 краін.
У цэлым у beCloud адзначаюць значны рост колькасці зарэгістраваных даменных імёнаў у Беларусі. Калі за першую палову 2025 года кампанія зафіксавала 12 516 новых даменаў, то цяпер — 14 892, гэта значыць амаль на 20% больш.
Усяго ў даменным рэестры beCloud налічваецца 157 430 даменаў другога ўзроўню, у тым ліку 141 900 даменаў .by і 15 530 даменаў .бел.
68% усіх уладальнікаў даменаў базіруюцца ў Мінску і Мінскай вобласці, следам ідуць Магілёўская, Брэсцкая і Гродзенская вобласці — у іх па 7%. На Гомельскую і Віцебскую вобласці прыходзіцца па 5%.
Выданне адзначае, што дамен .бел трывала замацаваўся ў тройцы лідараў па велічыні кірылічнага дамена ў свеце пасля .рф і .рус. Апроч Беларусі і Расіі кірылічны нацыянальны дамен ёсць у Сербіі, Манголіі, Казахстана, Балгарыі, Паўночнай Македоніі і Еўразвязу (.ею).

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.