Zborka Labs адкрывае новы набор для фаўндараў стартапаў
31 студзеня ў ZBORKA Labs стартуе новы практычны курс для фаўндараў стартап-праектаў.
31 студзеня ў ZBORKA Labs стартуе новы практычны курс для фаўндараў стартап-праектаў.
31 студзеня ў ZBORKA Labs стартуе новы практычны курс для фаўндараў стартап-праектаў.
Курс па-ранейшаму бясплатны, доўжыцца тры месяцы. Аўторкамі і чацвяргамі — дзве-тры гадзіны практыкі і тэорыі. Суботы прысвечаныя сустрэчам з экспертамі: фаўндары паказваюць ім вынікі працы за тыдзень і фармуюць бэклок на наступны тыдзень.
Усе сустрэчы — як афлайн (плошча Свабоды, 17), так і анлайн.
Усяго запланавана 11 блокаў навучання:
Бонусныя івэнты:
Invest Day, дзе фаўндары пітчаць перад прыватнымі інвестарамі і фондамі.
Teams’s Day, дзе фаўндары могуць знайсці спецыялістаў узроўню middle і вышэйшага.
У ZBORKA Labs абяцаюць запрасіць выпускнікоў курса ў закрытае кам’юніці Zborka Alumni — супольнасць сваіх выпускнікоў і экспертаў стартап-індустрыі. А яшчэ — дапамагчы з комплекснай экспертызай прадукту і прыцягненнем інвестыцый.
Заяўкі ўжо прымаюцца тут. Колькасць месцаў абмежаваная.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.