Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Торвальдс падарыў пяці распрацоўшчыкам Linux гітарныя педалі, зробленыя сваімі рукамі

Мала хто ведае, але Лінус Торвальдс мае незвычайнае хобі — ён паяе гітарныя педалі, якія надаюць розныя эфекты гучанню інструмента. На пачатку студзеня ён паабяцаў выбраць аднаго з распрацоўшчыкаў Linux, якому падорыць педаль ручной работы, але ў выніку абраў пяцярых «шчасліўчыкаў».

Пакінуць каментарый

Пра розыгрыш Торвальдс абвясціў у пастскрыптуме да аднаго са штотыднёвых пастоў пра стан гатоўнасці чарговай версіі ядра. Ахвотным атрымаць такую педаль трэба было даслаць яму электроннае паведамленне, пазначыўшы ў загалоўку «I WANT A GUITAR PEDAL». У розыгрышы маглі ўдзельнічаць распрацоўшчыкі, чые імэйлы былі пазначаныя хаця б у адным каміце, прынятым у ядро ў 2024 годзе.

Гітарныя педалі можна купіць як гатовымі, так і ў выглядзе набору кампанентаў для самастойнай зборкі. Якраз такія, ад кампаніі Aion FX, апынуліся ў Торвальдса — але не таму, што ён грае на гітары, а таму, што яму падабаецца паяць. Ён адзначыў, што не разбіраецца ў гітарах, і папрасіў не судзіць ягонай працы строга.

Днямі адбыўся рэліз ядра Linux 6.13. У суправаджальным пасце Торвальдс напісаў, што абраў пяць атрымальнікаў падарунка, і назваў іх імёны.

Гэта вельмі нечаканы жэст з боку праграміста, які звычайна прыніжае распрацоўшчыкаў. Некалькі гадоў таму стваральнік Linux нават браў таймаўт, каб перагледзець сваё стаўленне да навакольных.

Линус Торвальдс вернулся в Linux
Линус Торвальдс вернулся в Linux
По теме
Линус Торвальдс вернулся в Linux
Линус Торвальдс и коллеги по Linux о его тайм-ауте разнообразии в ИТ и проблемах сообщества
Линус Торвальдс и коллеги по Linux о его тайм-ауте, разнообразии в ИТ и проблемах сообщества
По теме
Линус Торвальдс и коллеги по Linux о его тайм-ауте, разнообразии в ИТ и проблемах сообщества
Линус Торвальдс высказался за вакцинацию и «вежливо» попросил антипрививочника держать своё мнение при себе

Лінус Торвальдс адчытаў распрацоўшчыкаў Linux за тое што няспрытныя
Лінус Торвальдс адчытаў распрацоўшчыкаў Linux за тое, што няспрытныя
Па тэме
Лінус Торвальдс адчытаў распрацоўшчыкаў Linux за тое, што няспрытныя
«Куча рускіх троляў вылезла»: Торвальдс рэзка пракаментаваў адхіленне расійцаў ад Linux
«Куча рускіх троляў вылезла»: Торвальдс рэзка пракаментаваў адхіленне расійцаў ад Linux
Па тэме
«Куча рускіх троляў вылезла»: Торвальдс рэзка пракаментаваў адхіленне расійцаў ад Linux

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.