Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маск застаўся адзін кіраваць дэпартаментам ацэнкі эфектыўнасці амерыканскага ўрада

Ачольваць новы орган пад назвай Дэпартамент эфектыўнасці дзяржкіравання (DOGE) пры Дональдзе Трампе сумесна меліся Ілан Маск і біятэх-прадпрымальнік Вівек Рамасвамі. Аднак апошні сыходзіць з яшчэ не занятай пасады, піша The Verge. Афіцыйная прычына — Рамасвамі нібыта мае намер пайсці ў губернатары Агая.

Пакінуць каментарый

Новае кіраваўніцтва, якое не з’яўляецца часткай урада ЗША, плануе шукаць спосабы барацьбы з яго «марнатраўствам». Прадстаўніца DOGE адзначыла, што Рамасвамі адыграў вельмі важную ролю ў яго стварэнні. Але вырашыў балатавацца на выбарную пасаду, што несумяшчальна з працай у ведамстве.

Аднак, паводле паведамлення CBS News, блізкія да Маска людзі паміж сабой ужо доўгі час крытыкуюць Рамасвамі за тое, што ён нібыта мала залучаны ў дзейнасць DOGE. Таксама крыніцы выдання кажуць, што ўзнікла напружанне паміж шараговымі супрацоўнікамі, што прыходзяць на службу ў ведамстве,  і Рамасвамі, і яму тонка намякнулі на дзверы.

Сам бізнэсовец ніякіх заяваў з гэтай нагоды не рабіў. Але запосціў сумесную фатаграфію з Маскам. Мінулай восені Рамасвамі адмовіўся ад спробы атрымаць месца ў Сенаце пасля прызначэння на пасаду ў DOGE. Некалькі дзён таму ён даў зразумець, што не супраць паспрабаваць сябе ў ролі губернатара Агая.

Супраць DOGE ужо пададзена тры судовыя пазовы, адзначае The Verge. Абвінавачванні па адным з іх, пададзеным праз некалькі хвілін пасля ўступлення Трампа на пасаду, палягаюць у тым, што гэта несапраўдны орган і што сваім існаваннем ён парушае законы, якія патрабуюць празрыстасці і балансу кансультатыўных ведамстваў у ЗША.

Маск узначаліць дэпартамент эфектыўнасці дзяржкіравання пры Трампе
Маск узначаліць дэпартамент эфектыўнасці дзяржкіравання пры Трампе
Па тэме
Маск узначаліць дэпартамент эфектыўнасці дзяржкіравання пры Трампе

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.