Папераджальны знак «Дзікія жывёлы» цяпер гаворыць не толькі пра тое, што звер можа выйсці на дарогу: калі знак пачынае міргаць жоўтым, а на таблічцы з’яўляецца папярэджанне, гэта азначае, што жывёла ўжо знаходзіцца побач з трасай. Такое апавяшчэнне запрацавала на ўчастках трасы М-6 у Валожынскім раёне Мінскай вобласці (82-ы км) і трасы М-10 у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці (91-ы км), піша smartpress.by са спасылкай на Мінтранс.

Спецыяльны пераход кантралююць камеры з відэааналітыкай. Калі сістэма заўважае жывёлу, якая набліжаецца да дарогі, кіроўцаў папярэджваюць светлавой сігналізацыяй на дарожным знаку і паведамленнем на электронным табло. Сігнал працуе, пакуль звер не пакіне небяспечную зону.
Мігатлівы знак на такім пераходзе азначае рэальную пагрозу з’яўлення жывёлы на праезнай частцы.
Такія сістэмы з’яўляюцца не выпадкова. За мінулы год у Беларусі зарэгістравалі амаль 5 тысяч выпадкаў загінулых або траўміраваных у выніку ДТЗ дзікіх жывёл — на трэць больш, чым у 2024-м. Усяго пацярпелі або загінулі 5100 жывёлінаў, часцей за ўсё гэта казулі і ласі.
Сёлета рост працягнуўся. Новая сістэма размешчаная на адной з трас, дзе праблема асабліва адчувальная.
У Беларусі хочуць улічыць кожнага сабаку. Вось чаму гэта +1 галаўны боль для з'ехаўшых (і што рабіць)
Беларусы тэрмінова рэгіструюць сабак — хоць, здаецца, увесь гэты сабачы перапуд узнік на роўным месцы. Тым не менш, як высветлілася, сваякі за мяжой могуць стаць перашкодай у працэдуры. Разабраліся, як гэта вырашыць (калі спатрэбіцца).
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.