МАЗ выкарыстоўвае ШІ для праектавання тэхнікі
Пра гэта распавёў дырэктар навукова-тэхнічнага цэнтра прадпрыемства Андрэй Савіц на міжнароднай канферэнцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі і сістэмы» ў БДУІР.

Сярод супрацоўнікаў цэнтра шмат выпускнікоў тэхнічных вышэйшых навучальных установаў, якія займаюцца распрацоўкай канструктарскай дакументацыі і новых сістэм. Адзін з кірункаў, які быў зададзены моладдзю і ў гэтым годзе паказаў добры вынік, — выкарыстанне нейрасетак для збору і апрацоўкі інфармацыі, а таксама паскарэння праектавання транспарту.
«Хлопцы вырашылі прадэманстраваць свае здольнасці і заняцца дадзеным кірункам. Плануем далей развіваць яго, стварыць асобны, не звязаны з інтэрнэтам, кластар вылічальных магутнасцей. Незалежны ад сеткі ўнутраны контур ІІ дапаможа выключыць уцечку даных, што з’яўляецца асноўным рызыкай», — цытуе Савіца БЕЛТА.
Ён дадаў, што ў наступным годзе выкарыстанне ШІ будуць пашыраць да паўнавартаснай сістэмы.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.