У гродзенскай паліклініцы зрабілі чат-бот для праходжання медагляду
У аддзяленні абавязковых медаглядаў паліклінікі № 3 Гродна запрацаваў спецыялізаваны чат-бот для пацыентаў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са слоў загадчыцы аддзялення і аўтара праекта Галіны Лазуты. Бот закліканы спрасціць праходжанне медычных камісій і павысіць даступнасць інфармацыі для людзей.

У паліклініцы адзначылі, што штодня праз аддзяленне праходзяць дзясяткі пацыентаў, якім трэба аформіць дакументы для працаўладкавання, камісіі кіроўцы, дазволу на валоданне зброяй ды іншых відаў медагляду.
«Мы імкнёмся зрабіць працэс максімальна зразумелым і зручным для пацыентаў. Сучасныя лічбавыя тэхналогіі дазваляюць хутка атрымаць неабходную інфармацыю і пазбегнуць лішніх звяртанняў за тлумачэннямі», — адзначыла Лазута.
Бот даступны ў Telegram (@PolyclinicN3Bot) і па QR-кодах, размешчаных у паліклініцы. Ён змяшчае алгарытмы праходжання медкамісій, пералікі неабходных дакументаў, інфармацыю пра рэжым працы спецыялістаў, размяшчэнне кабінетаў, падрыхтоўку да абследаванняў і аплату паслуг.
Аўтар праекта адзначае, што ён ствараўся пад патрэбы пацыентаў яе паліклінікі. Аднак тут гатовыя дапамагчы зацікаўленым калегам з іншых установаў аховы здароўя зрабіць аналагічныя рашэнні. Гэта першы такі вопыт укаранення лічбавага памочніка ў працу гарадскіх паліклінік Гродна.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.