Італьянскі візавы цэнтр у Мінску прыпыніў запіс у ліст чакання на нявызначаны тэрмін
Візавы цэнтр Італіі часова спыніў рэгістрацыю новых заяўнікаў у спіс чакання для падачы дакументаў на візу. Адпаведнае паведамленне з’явілася на сайце візавага пасярэдніка.
Візавы цэнтр Італіі часова спыніў рэгістрацыю новых заяўнікаў у спіс чакання для падачы дакументаў на візу. Адпаведнае паведамленне з’явілася на сайце візавага пасярэдніка.
Рэгістрацыю прыпынілі «да далейшага апавяшчэння». Рашэнне было прынята сумесна VFS BY і амбасадай Італіі. Прычыну не называюць.
«Дадзеная мера ўведзена ў чаканні далейшых указанняў ад Амбасады Італіі. … Для заяўнікаў, якія ўжо зарэгістраваны ў спісе чакання: ваша рэгістрацыя застаецца сапраўднай. Пры з’яўленні даступных слотаў адпаведная інфармацыя будзе накіравана на адрас электроннай пошты, указаны пры рэгістрацыі», — гаворыцца ў паведамленні.
Італія выдала беларусам найбольш шэнгенскіх візаў паводле вынікаў 2025 года, выціснуўшы Германію.
У гэтым месяцы стала вядома, што адным з падазраваных у дыверсіі ў нямецкім аэрапорту Лейпцыг/Гале, дзе ў пачатку жніўня выявілі дрон з выбухоўкай, быў мужчына з Беларусі з расійскім пашпартам. Ён атрымаў італьянскую турыстычную візу ў канцы красавіка ў амбасадзе Італіі ў Мінску і па ёй уехаў у Германію. Пасля гэтага міністр замежных справаў Італіі Антоніа Таяні заявіў, што ягонае ведамства правядзе праверку выдачы візы.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.