Польскія памежнікі сочаць за наведвальнасцю замежных студэнтаў?
Чытач тэлеграм-канала Dzik Pic паведаміў, што адзін з польскіх вузаў вельмі пільна адзначае пропускі замежнікаў — і, магчыма, перадае гэтую інфармацыю Памежнай службе. Суразмоўца папрасіў захаваць ананімнасць і не ўказваць вуз (бо «настаўнікі сказалі па сакрэту»). Але гэта вуз у Сілезіі.
Чытач тэлеграм-канала Dzik Pic паведаміў, што адзін з польскіх вузаў вельмі пільна адзначае пропускі замежнікаў — і, магчыма, перадае гэтую інфармацыю Памежнай службе. Суразмоўца папрасіў захаваць ананімнасць і не ўказваць вуз (бо «настаўнікі сказалі па сакрэту»). Але гэта вуз у Сілезіі.
«Кожны ўрок настаўнікі справаздачацца ў дэканат, хто з замежных студэнтаў прыйшоў альбо не. Пачалося з гэтага семестра. Сказалі, што „спусцілі зверху“», — напісаў суразмоўца канала.
Ён таксама сцвярджае, што «ва ўніверах ёсць інтэрфейс з спісам замежных студэнтаў»: «Прыйшло распараджэнне са стражы гранічнай у такім фармаце рапартаваць кожны ўрок. Спісаў два — хто фізічна прысутнічае і хто хаця б анлайн, калі анлайн-гібрыд».
«Таксама сказалі ў дэканаце, каб ва ўсіх студэнцкія карткі былі ў дзеянні, г. зн. наклейка-галаграма павінна быць прыклеена на кожны семестр. Калі наклейкі няма, або ёсць пропуск, то будуць праблемы са стражай гранічнай. Таксама настаўнікі прасілі прабачэння, што такое адбываецца і што нават адзін пропуск урока для іх — „справа ў папку і дастануць калі трэба“. Просяць прыходзіць на ўсе ўрокі. Кажуць, што „частку студэнтаў“ не могуць знайсці ў Польшчы, таму трэба ўзяць усіх на аловак», — дадае чытач.
Ён выказаў здагадку, што падобнае адбываецца і ў іншых вузах. Dzik звярнуўся ў польскую памежную службу і іншыя вузы, але доказаў пакуль не знайшоў. Вось што адказалі рэдактарам:
Стража гранічна
«У межах законаў кантрольных або працэдурных абавязкаў памежнай службы, звязаных з галіной доступу замежнікаў да адукацыі ў сістэме вышэйшай адукацыі, органы стражы гранічнай маюць доступ да дадзеных у тым аб’ёме, у якім гэта прадугледжана палажэннямі закона ад 20 ліпеня 2018 г. „Права аб вышэйшай адукацыі і навуцы“» (гэта закон, дзе згадваецца сістэма POL-on са спісам выкладчыкаў і студэнтаў).
Akademia WSB
«У Акадэміі WSB праводзяць праверку наведвальнасці ўсіх абавязковых заняткаў. Гэта датычыць як грамадзян Польшчы, так і замежных грамадзянаў.
Пры наяўнасці законных падставаў для прадастаўлення неабходнай інфармацыі яна перадаецца ва ўпаўнаважаны орган. Кожны запыт разглядаецца індывідуальна».
Варшаўскі Універсітэт
«Кожны кандыдат, які паспяхова прайшоў працэс залічэння і мае статус студэнта Варшаўскага ўніверсітэта, разглядаецца на аднолькавых умовах, незалежна ад яго нацыянальнасці або грамадзянства.
Універсітэт не вядзе асобнага, адасобленага кантролю наведвальнасці, прызначанага выключна для замежных студэнтаў. Памежная служба, як упаўнаважаны публічны орган, можа звяртацца да Варшаўскага ўніверсітэта з запытам аб прадастаўленні даных аб замежніках (у тым ліку студэнтах) выключна ў выпадках і ў аб’ёме, строга вызначаным дзеючымі прававымі нормамі — асабліва ў сувязі з праводзімымі візавымі кансультацыямі.
Варшаўскі ўніверсітэт прадастаўляе такія звесткі толькі на падставе нормаў права і ў аб’ёме, неабходным для выканання ўстаноўленых законам абавязкаў.
UW абавязаны па законе перадаваць даныя ўсіх студэнтаў у агульнанацыянальную сістэму POL-on. У выпадку ўсіх студэнтаў гэтыя дадзеныя ўключаюць, у прыватнасці, імя, прозвішча, грамадзянства, нумар PESEL (або дакумента, які пацвярджае асобу), а таксама звесткі пра хаду навучання (напрамак, узровень, профіль, даты пачатку/заканчэння, крэдыты ECTS, прысвоеныя стыпендыі).
У выпадку замежнікаў гэты пералік дапоўнены, у прыватнасці, дзяржавай нараджэння, падставай для прыняцця на навучанне і прахаджэння, звесткамі пра карту паляка (калі прымяняльна), а таксама звесткамі пра магчымае вызваленне ад аплаты за навучанне».
Такім чынам, заключае канал, альбо ўніверсітэт чытача занадта рупліва выконвае запыт памежнікаў, альбо гэта нешта пра сістэму POL-on. Іншыя чытачы канала адзначалі, што ў цэлым за апошнія гады падыход вузаў да пропускаў не змяніўся.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.