Спачатку «Пошук», цяпер «Дыскавер»: Google хоча яшчэ больш адрэзаць людзей ад сайтаў і прымусіць чытаць ШІ-зводкі
Google тэстуе функцыю «Dive deeper» у Discover: замест таго каб перайсці на артыкул ці відэа са стужкі, карыстальніку прапануюць паглядзець кароткі ШІ-агляд. Кампанія сцвярджае, што гэта дапаможа карыстальнікам глыбей разабрацца ў цікавай тэме і знайсці звязаныя матэрыялы — без блукання паміж сайтамі, піша Android Authority.

Цяпер кампанія тэстуе функцыю на відэа, а ў бліжэйшыя тыдні плануе папрабаваць іншыя варыянты яе афармлення ды іншыя тыпы кантэнту.
Механіка нагадвае зводкі AI Overviews у пошуку. Калі карыстальнік хоча даведацца больш пра тэму з паста ў Discover, Dive deeper адкрывае асобную старонку з аўтаматычна згенераваным ШІ-рэзюмэ — замест таго каб адразу накіраваць чалавека на сайт выдання ці само відэа.
Для медыя гэта азначае наступнае: калі раней чалавек клікнуў бы на артыкул і прачытаў арыгінальны матэрыял, то цяпер ён можа атрымаць дастаткова інфармацыі з агляду Google і на гэтым спыніцца. Іншымі словамі, да крыніцы з поўным кантэкстам і падрабязнасцямі будзе дабірацца менш карыстальнікаў.
Яшчэ адна праблема ў тым, што кароткае ШІ-рэзюмэ дае толькі частку інфармацыі і можа змяшчаць памылкі. У выніку карыстальнік атрымае няпоўную ці скажоную карціну, а да арыгінала можа наогул не дабрацца. Пры гэтым Google пакуль не выдаляе спасылкі на звязаныя публікацыі і арыгінальныя матэрыялы — яны па-ранейшаму прысутнічаюць у інтэрфейсе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.