У Альфа-Банка зноў не адкрываюцца iOS-прыкладанні, з вэб-версіяй таксама праблемы
Альфа-Банк учора паведаміў, што на карыстальніцкіх айфонах могуць не адкрывацца фірмовыя праграмы INSNC і «Умны Папутчык».

Праз санкцыі міжнародная арганізацыя, якая пацвярджае сайты і праграмы кампаній, адклікала сертыфікат банка. Прылады карыстальнікаў бачаць гэта і могуць блакаваць злучэнне — тады праграма можа не запускацца.
У банку ўжо рыхтуюць новую праграму для App Store пад іншай назвай. А пакуль кліентам раяць карыстацца INSNC праз браўзер. Калі пасля пераходу па спасылцы праграма адкрываецца з памылкай, яе раяць выдаліць для карэктнай працы вэб-версіі. Бягучыя Android-версіі пакуль працуюць, аднак карыстальнікаў заклікалі абнавіцца да актуальнай (1.80) праз Google Play і AppGallery.
У банку падкрэслілі, што адклік сертыфіката не пагражае грошам карыстальнікаў — гэта нікому не дае доступу да іх рахункаў ці аперацый, а дадзеныя застаюцца пад абаронай.
Сёння праблемы працягнуліся: праз высокую нагрузку на вэб-версію INSNC узнік тэхнічны збой. Праз гэта зайсці ў праграму, у тым ліку праз браўзер, проста цяпер атрымліваецца не ва ўсіх. Спецыялісты банка імкнуцца як мага хутчэй усё выправіць.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.