ЕС выдзеліць €10 млрд на будаўніцтва ШІ-гігафабрык
Еўракамісія абвясціла пра пачатак прыёму заявак на будаўніцтва да сямі гіганцкіх цэнтраў апрацоўкі дадзеных для працы са штучным інтэлектам. Праект пад назвай AI Gigafactories стане галоўным інструментам ЕС у спробе здабыць тэхналагічны суверэнітэт і знізіць залежнасць ад ІТ-гігантаў з ЗША і Азіі.

На рэалізацыю праграмы плануецца накіраваць €10 млрд з бюджэтаў ЕС і краін-удзельніц, а таксама прыцягнуць удвая больш прыватных інвестыцый. Праўда, прама зараз у наяўнасці ёсць толькі €2 млрд — астатнія €8 млрд яшчэ трэба зацвердзіць у наступным бюджэце Еўрасаюза. Першая фаза будаўніцтва запланавана на першы квартал 2027 года.
Інвестарам і кампаніям прапануюць паспаборнічаць за два тыпы аб’ектаў. Першы — чатыры цэнтры апрацоўкі дадзеных мінімум на 75 тысяч ШІ-чыпаў кожны (з дзяржаўнай падтрымкай да €500 млн на аб’ект). Другі — тры буйнейшыя комплексы мінімум на 100 тысяч чыпаў, якія атрымаюць удвая больш субсідый.
Хоць еўрапейскія ўлады разлічваюць аддаць частку кантрактаў мясцовым гульцам для падтрымання ўласных стартапаў, абысціся без амерыканскага жалеза не атрымаецца. Еўракамісія ўжо падпісала лісты пра намеры з Nvidia, AMD і Qualcomm, каб гарантаваць будучым цэнтрам апрацоўкі дадзеных бесперабойныя пастаўкі перадавых чыпаў.
Ініцыятыва выглядае амбіцыйна, але ЕС усё яшчэ моцна адстае ў гонцы ШІ-інфраструктуры. Пакуль Еўропа толькі размяркоўвае першыя гранты і сутыкаецца з затрымкамі, у ЗША штомесячныя выдаткі на будаўніцтва цэнтраў апрацоўкі дадзеных вясной перавысілі $50 млрд.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.