Польскае консульства ў Мінску аднавіла запіс на візу па карце паляка па электроннай пошце
Консульскі аддзел польскай амбасады ў Мінску аднавіў прыём заявак на выдачу візы на падставе карты паляка. Уладальнікі карты, якія пражываюць на тэрыторыі Мінскай консульскай акругі не менш за апошнія паўгода, змогуць накіроўваць такія заяўкі па электроннай пошце — на адрас [email protected].

Консульская акруга польскага консула ў Мінску ўключае Мінскую, Гомельскую, Магілёўскую і Віцебскую вобласці.
Адзначаецца, што перапіска павінна весціся на польскай мове. Разглядацца будуць толькі заяўкі ад фізічных асоб, якія жывуць і прапісаны ў Мінскай консульскай акрузе. А ад візавых пасярэднікаў — не будуць.
У аб’яве просяць адпраўляць толькі адзін ліст па дадзеным пытанні — калі будзе некалькі, перапіску разглядаць не стануць. Таксама не будуць разглядацца заяўкі, адпраўленыя на іншыя скрынкі, акрамя ўказанай вышэй.
Заяўкі павінны ўключаць імя і прозвішча заяўніка і чальцоў сям'і (як у пашпарце), адрас прапіскі, тэлефон, прадмет перапіскі і сканы ўсіх згаданых у ёй дакументаў. Даты падачы будуць прызначацца па меры арганізацыйных магчымасцяў установы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.