ІТ-прафесіі ўвайшлі ў топ-10 паводле тэмпаў росту на бліжэйшыя 10 гадоў — прагноз амерыканскага ўрада
Бюро працоўнай статыстыкі ЗША апублікавала дзесяць прафесій, запатрабаванасць якіх, паводле яго прагнозаў, вырасце найбольш да 2035 года.

У спісе пераважаюць медычныя прафесіі — іх 6 штук. Але ў яго таксама трапілі дзве айцішныя: дата-саентысты і навукоўцы-даследчыкі ў сферы ІТ і камп’ютарных навук (computer and information research scientists).
Рост занятых сярод дата-саентыстаў прагназуецца на ўзроўні 34,6% — яны саступаюць толькі медсёстрам (41%) і мантажнікам сонечных фотаэлектрычных сістэмаў (36,5%). Таксама яны сярод лідараў па колькасным прыросце штату ў бліжэйшае дзесяцігоддзе — +95,4 тысячы спецыялістаў.
Прагноз для навукоўцаў-камп’ютаршчыкаў — +21,8%, гэта значыць яшчэ +8,4 тысячы работнікаў.

Таксама ў топ-10 найхутчэй растучых сфер, паводле прагнозу Бюро, увайшлі правайдары вылічальнай інфраструктуры, воблачныя сервісы, хостынг і апрацоўка дадзеных (computing infrastructure providers, data processing, web hosting, and related services). У гэтым кірунку чакаецца прырост у 25,1%, або +120,4 тысячы чалавек.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.