Amazon скараціла некалькі сотняў супрацоўнікаў падраздзялення Fashion and Fitness, даведаўся Business Insider. У адным з унутраных паведамленняў у Slack гаварылася, што нядаўна працу ў тэхнагіганта страцілі супрацоўнікі F2 з Сан-Дыега.

У кампаніі пацвердзілі звальненні і сказалі, што яны закранулі каля 200 чалавек у розных лакацыях ЗША.
Там сказалі, што заўсёды імкнуцца падтрымліваць аптымальную структуру каманд, якая дазваляла б ім як мага хутчэй укараняць інавацыі для кліентаў. Зыходзячы з гэтага было вырашана аптымізаваць частку каманды North American Stores. Звольненым супрацоўнікам абяцаюць падтрымку.
Выданне мяркуе, што гэтыя звальненні не звязаныя з планамі Amazon закрыць сэрвіс Try Before You Buy. Ён дазваляе кліентам заказваць вопратку, каб прымерыць, і потым купіць або выслаць назад.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.