Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маск заўтра пакажа «самы разумны АІ на Зямлі»

Ілан Маск анансаваў запуск новай версіі чат-бота Grok яго АІ-стартапа Grok. Пра гэта ён абвясціў у Х.

Пакінуць каментарый

Ілан Маск анансаваў запуск новай версіі чат-бота Grok яго АІ-стартапа Grok. Пра гэта ён абвясціў у Х.

Grok 3 будзе выпушчаны, а 8 гадзіне вечара па ціхаакіянскім часе (7 гадзін раніцы заўтра па мінскім). Гэта будзе дэмаверсія. Паводле слоў прадпрымальніка, гэта «самы разумны АІ на Зямлі». Яшчэ на мінулым тыдні ў часе выступу па відэа на сусветным урадавым саміце ў Дубаі Маск адзначаў, што рэліз варта чакаць праз тыдзень-два — маўляў, ён не хоча «спяшацца», каб даць найлепшы карыстальніцкі досвед. Але ў выніку напісаў, што будзе «паліраваць прадукт разам з камандай усе выходныя» і ў сацсетках з’яўляцца не будзе.

Рэкламуючы свайго бота ў Дубаі, Маск сказаў, што Grok 3 ужо пераўзыходзіць у тэстах усе наяўныя на рынку прадукты, а таксама, што ён «страшна разумны». Бот трэніраваўся на сінтэтычных даных, прычым ён здольны вызначаць і адкідаць ілжывыя даныя, а таксама ўмее вельмі добра разважаць.

xAI быў заснаваны ў 2023 годзе. У мінулым жніўні выйшла другая версія Grok. У снежні Маск паабяцаў адкрыць бясплатны доступ да моўнай мадэлі для ўсіх карыстальнікаў сваёй сацсеткі.

Маск збіраецца наняць некалькі тысяч чалавек у свой АІ-стартап
Маск збіраецца наняць некалькі тысяч чалавек у свой АІ-стартап
Па тэме
Маск збіраецца наняць некалькі тысяч чалавек у свой АІ-стартап
xAI адкрые доступ да чат-бота Grok-2 усім карыстальнікам X
xAI адкрые доступ да чат-бота Grok-2 усім карыстальнікам X 
Па тэме
xAI адкрые доступ да чат-бота Grok-2 усім карыстальнікам X
Маск хочет купить OpenAI за $100 млрд. Альтман в ответ предложил купить Х в 10 раз дешевле
Маск хочет купить OpenAI за $100 млрд. Альтман в ответ предложил купить Х в 10 раз дешевле
По теме
Маск хочет купить OpenAI за $100 млрд. Альтман в ответ предложил купить Х в 10 раз дешевле

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.