Што стаіць за звальненнямі «праз ШІ» ў ІТ — гендыр кампаніі, якая дапамагае яго ўкараняць
Сузаснавальнік кансалтынгавай кампаніі Customertimes Макс Вотэк дапамагае бізнесу са спісу Fortune 500 укараняць нейрасеткі. Штодня размаўляючы з топамі найбуйнейшых карпарацый, ён бачыць, што рэальныя прычыны скарачэнняў кардынальна адрозніваюцца ад таго, што кампаніі заяўляюць публічна. Ён падзяліўся назіраннямі ў эсэ на Business Insider.
Сузаснавальнік кансалтынгавай кампаніі Customertimes Макс Вотэк дапамагае бізнесу са спісу Fortune 500 укараняць нейрасеткі. Штодня размаўляючы з топамі найбуйнейшых карпарацый, ён бачыць, што рэальныя прычыны скарачэнняў кардынальна адрозніваюцца ад таго, што кампаніі заяўляюць публічна. Ён падзяліўся назіраннямі ў эсэ на Business Insider.
Кампаніям час сумленна казаць пра ШІ
Бізнес сам стварае вакол ШІ негатыўны фон. Кампаніі абвяшчаюць масавыя звальненні, рапартуюць пра рэкордныя прыбыткі, але маўчаць пра тое, куды пайшлі зэканомленыя грошы. У выніку людзі самі дадумваюць найгоршае. Вотэк лічыць, што карпарацыі павінны адкрыта паказваць, куды накіроўваецца выгада: калі дзякуючы ШІ растуць бонусы супрацоўнікаў або зніжаюцца цэны для кліентаў, пра гэта трэба казаць наўпрост. Наглядная і празрыстая справаздача выратавала б ІТ-сектар ад хвалі змоўніцкіх тэорый і падазрэнняў.
Куды насамрэч ідзе эканомія
Многія ўпэўнены, што топ-менеджары проста забіраюць зэканомленыя на звальненнях грошы сабе ў кішэню. На справе ўсё складаней: кампаніі атрымліваюць велізарныя рахункі ад стваральнікаў нейрасетак. Кіраўнікі пастаянна сутыкаюцца з тым, што выдаткі на токены і ліцэнзіі перавышаюць усе бюджэты, а закладзеныя ліміты згараюць за пару месяцаў без асаблівага росту прадуктыўнасці. Акрамя таго, бізнесу даводзіцца выдаваць мільёны на абарону сваіх дадзеных, каб сакрэты кампаніі не уцяклі ў публічныя моўныя мадэлі. У выніку ўся «эканомія» ад ШІ ідзе на аплату інфраструктуры і рахункаў за сам ШІ.
Google супраць скарачэнняў: тысячы супрацоўнікаў запатрабавалі гарантыі працы
Бізнес заўсёды імкнуўся да аптымізацыі
Працэс аўтаматызацыі рутыны існаваў і да нейрасетак. Паводле назіранняў эксперта, кіраўніцтва вельмі рэдка ставіць задачу «замяніць людзей робатамі». Найчасцей кампаніі выкарыстоўваюць тэму ШІ як зручную шырму для даўно запланаваных рэструктурызацый. Калі працэс састарэў, яго перабудоўваюць, а прэсе і супрацоўнікам падаюць гэта пад соусам «укаранення інавацый».
Пры гэтым ШІ сапраўды выдатна справляецца з рутынай, але не здольны ўзяць на сябе адказнасць за рашэнні. А супрацоўнікі, якія своечасова асвойваюць новыя інструменты, не губляюць у каштоўнасці, а пачынаюць прыносіць кампаніі ў разы больш карысці.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.