У Мінску ДАІ ловіць парушальнікаў з дапамогай дронаў
Супрацоўнікі сталічнай ДАІ актыўна выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі для забеспячэння бяспекі на дарогах. Акрамя фота- і відэафіксацыі ў хаду ідуць дроны. Пра гэта журналістам агенцтва «Мінск-Навіны» расказаў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч.
Супрацоўнікі сталічнай ДАІ актыўна выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі для забеспячэння бяспекі на дарогах. Акрамя фота- і відэафіксацыі ў хаду ідуць дроны. Пра гэта журналістам агенцтва «Мінск-Навіны» расказаў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч.
Паводле яго, тэхнічныя сродкі выкарыстоўваюцца для выяўлення, папярэджання і спынення парушэнняў з боку ўдзельнікаў дарожнага руху і маюць высокую эфектыўнасць.
«У Мінску шырока развітая сетка камер рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, якія дазваляюць выяўляць шырокі спектр правапарушэнняў. Дадаткова на асобных участках вулічна-дарожнай сеткі працуюць камеры, якія ажыццяўляюць фіксацыю парушэнняў ПДД у аўтаматычным рэжыме. Таксама інспектары задзейнічваюць аўтамабілі са спецыяльнай колеравай разметкай і аўтамабілі ў грамадзянскім выкананні. Дадаткова для аператыўнага і негалоснага выяўлення парушэнняў, а таксама своечасовага рэагавання прымяняюцца беспілотныя лятальныя апараты. Адсутнасць супрацоўніка ДАІ на дарозе не азначае адсутнасці кантролю», — падкрэсліў ён.
Дроны здольныя адсочваць сітуацыю на дарогах у рэжыме рэальнага часу на вялікай адлегласці ад аператара. Софт дазваляе фіксаваць марку і рэгістрацыйны знак аўтамабіля, а потым — суправаджаць машыну парушальніка да яе спынення супрацоўнікамі міліцыі. Відэазапіс захоўваецца і пазней служыць доказам факту парушэння.
«З паветра відаць лепш, чым з зямлі. Кіроўцы спакойна праязджаюць скрыжаванне, не падазраючы пра тое, што за імі вядзецца кантроль», — адзначае адзін з праваахоўнікаў.
Каб атрымаць допуск да палётаў, трэба прайсці спецыяльныя курсы ў Акадэміі МУС і атрымаць сертыфікат на кіраванне БПЛА. Пры гэтым беспілотнікі не замяняюць патрульныя экіпажы, а дапаўняюць іхную працу. Пасля спынення супрацоўнік ДАІ паказвае аўтамабілісту запіс парушэння на маніторы, каб не было пярэчанняў.
«Выкарыстанне дронаў істотна павышае колькасць выяўляемых правапарушэнняў. Наўрад ці хтось з кіроўцаў, калі бачыць супрацоўнікаў ДАІ, рызыкне праехаць скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора альбо дапусціць іншае грубае парушэнне правілаў дарожнага руху. Тое ж датычыць пешаходаў, раварыстаў і карыстальнікаў СПМ. Інспектар знаходзіцца на аддаленні ад месца меркаванага правапарушэння. А ў гэты час з паветра абстаноўку на скрыжаванні адсочвае дрон. Аператар БПЛА ў выпадку фіксацыі парушэння правілаў перадае па радыёстанцыі інфармацыю супрацоўніку ДАІ, які, у сваю чаргу, спыняе кіроўцу і праводзіць з ім далейшую працу. Калі аўтамабіліст лічыць, што яго неправамерна прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці, яму прадстаўляюць відэазапіс у якасці доказу факту здзяйснення правапарушэння. Таму з дронам не паспрачаешся», — рэзюмуюць у ДАІ.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.