БДУІР адкрыў Міжнародны інстытут інтэлектуальных навук ды інжынерыі ў Кітаі
У Кітаі з’явіўся сумесны Міжнародны інстытут інтэлектуальных навук і інжынерыі БДУІР і Наньчанскага авіяцыйнага ўніверсітэта, паведамляе БЕЛТА.

Цырымонія адбылася ў межах 26-й Міжнароднай канферэнцыі ў пытаннях інтэграцыі індустрыі, адукацыі і навукі. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў прарэктар па вучэбнай працы Яўген Шнэйдэраў.
«Наньчанскі авіяцыйны ўніверсітэт з’яўляецца стратэгічным партнёрам БДУІР у рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм у сферах штучнага інтэлекту, медычнай электронікі і электроннага машынабудавання», — адзначылі ў прэс-службе ўніверсітэта.
Шнэйдэраў расказаў пра трансфармацыю кампетэнцый інжынераў, якія спецыялізуюцца на вымяральных сістэмах, з улікам развіцця тэхналогій і ШІ.
Паводле яго, рост ШІ-тэхналогій імкліва ахоплівае ўсе аспекты адукацыйнага працэсу, таму кожны яго ўдзельнік мусіць развіваць міждысцыплінарныя кампетэнцыі з выкарыстаннем перадавых рашэнняў — і тут не абысціся без міжнароднай кааперацыі.
Прарэктар дадаў, што Наньчанскі авіяцыйны ўніверсітэт «дэманструе высокі ўзровень інтэграцыі тэхналогій штучнага інтэлекту ў працэс падрыхтоўкі будучых інжынераў, здольных на практыцы развіваць і ўкараняць праграмныя комплексы ў высокатэхналагічныя галіны эканомікі Кітая».

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.