Microsoft увяла новыя абмежаванні на выкарыстанне ШІ супрацоўнікамі
Microsoft увяла ўнутраныя абмежаванні на выкарыстанне ШІ-інструментаў супрацоўнікамі і заклікала інжынераў расходаваць вылічальныя рэсурсы больш эканомна. Пра гэта гаворыцца ў лісце выканаўчага віцэ-прэзідэнта кампаніі Джэя Парыха, з якім азнаёмілася выданне 404 Media.
Microsoft увяла ўнутраныя абмежаванні на выкарыстанне ШІ-інструментаў супрацоўнікамі і заклікала інжынераў расходаваць вылічальныя рэсурсы больш эканомна. Пра гэта гаворыцца ў лісце выканаўчага віцэ-прэзідэнта кампаніі Джэя Парыха, з якім азнаёмілася выданне 404 Media.
Кампанія падкрэслівае, што яе мэта — не максімальнае выкарыстанне ШІ, а максімальная аддача ад яго: «Токенмаксінг — не тое, да чаго мы імкнемся. Нам важна дасягаць вынікаў, якія сапраўды прыносяць карысць нашым кліентам і бізнесу».
У сувязі з гэтым Microsoft абнавіла ўнутраныя правілы працы з GitHub Copilot. Цяпер падраздзяленні кампаніі атрымаюць мэтавыя бюджэты на расходаванне ШІ-токенаў, а супрацоўнікі змогуць адсочваць уласныя выдаткі.
Паводле ўнутраных дадзеных, многія інжынеры цяпер выдвюць на ШІ ад некалькіх соцень да тысяч долараў у месяц. Кампанія папярэджвае, што ў будучыні могуць з’явіцца дадатковыя абмежаванні, калі выдаткі працягнуць расці. Таксама Microsoft зробіць мадэль GPT-5.6 ад OpenAI асноўнай для ўнутранага выкарыстання, паколькі яна танней за іншыя.
Кампанія сцвярджае, што змены не звязаны з фінансавымі праблемамі. Наадварот, у апошнім квартале Microsoft павялічыла выручку, аперацыйны і чысты прыбытак, пераўзышоўшы чаканні аналітыкаў.
Раней абмяжоўваць залішняе выкарыстанне ШІ пачалі Amazon, Adobe, Atlassian і Citi. Адзін з супрацоўнікаў Microsoft, які пажадаў застацца ананімным, назваў гэта паказальным крокам.
«Вельмі паказальна, што кампанія, якая ўклала столькі грошай у ШІ і субсідавала яго выкарыстанне, цяпер сама просіць супрацоўнікаў скараціць выдаткі. Гэта выглядае як прызнанне таго, што нават мы не можам бясконца дазваляць сабе ўласныя ШІ-прадукты».
Парых у імейле падкрэсліў, што курс на развіццё ШІ не мяняецца: «Мы не імкнемся выкарыстоўваць менш токенаў. Мы імкнемся атрымліваць больш карысці ад кожнага токена».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.