Паводле даследавання Майкла Герліха са Швейцарскай школы бізнэсу, апублікаванага ў часопісе Societies, актыўнае выкарыстанне АІ звязанае са зніжэннем здольнасці да глыбокага аналізу інфармацыі. Прычынай гэтага навукоўцы называюць кагнітыўную разгрузку — з’яву, калі людзі перакладаюць частку разумовых намаганняў на тэхналогіі, расказвае партал «Навука».
Паводле даследавання Майкла Герліха са Швейцарскай школы бізнэсу, апублікаванага ў часопісе Societies, актыўнае выкарыстанне АІ звязанае са зніжэннем здольнасці да глыбокага аналізу інфармацыі. Прычынай гэтага навукоўцы называюць кагнітыўную разгрузку — з’яву, калі людзі перакладаюць частку разумовых намаганняў на тэхналогіі, расказвае партал «Навука».
АІ стаў неад’емнай часткай нашага асабістага і прафесійнага жыцця. Аднак спрашчэнне жыцця з дапамогай АІ фармуе нашае мысленне і кагнітыўныя здольнасці, і асабліва моцны ягоны ўплыў на моладзь.
Даследаванне ахапіла 666 удзельнікаў з Вялікабрытаніі, падзеленых на тры ўзроставыя групы: 17-25, 26-45 і старэйшыя за 46 гадоў. Яно ўключала анкетаванне, вымярэнне навыкаў аналізу і ацэнкі інфармацыі з дапамогай стандартызаваных шкал і інтэрв’ю.
Вынікі паказалі, што чым часцей людзі карысталіся АІ, тым ніжэйшымі былі іх вынікі ў вырашэнні складаных задач. Найбольш ярка выяўленая гэта з’ява была сярод удзельнікаў малодшай узроставай групы.
Кагнітыўная разгрузка выявілася ключавым фактарам, які тлумачыць зніжэнне крытычнага мыслення. Людзі, якія прывыклі спадзявацца на тэхналогіі, часцей адчувалі складанасці з рашэннем задач і інтэрпрэтацыяй даных. Аднак негатыўныя наступствы часткова кампенсоўваў узровень адукацыі: больш адукаваныя ўдзельнікі дэманстравалі лепшыя вынікі.
Нягледзячы на рызыкі, АІ мае велізарны патэнцыял. Ён ужо сёння дапамагае дыягнаставаць хваробы, распрацоўваць новыя лекі і матэрыялы, вырашаць экалагічныя праблемы. Калі тэхналогіі працягнуць удасканальвацца, з часам разумовыя здольнасці чалавека могуць страціць ранейшую значнасць. Даследчыкі падкрэсліваюць, што важна знайсці баланс паміж выкарыстаннем АІ і захаваннем ключавых кагнітыўных навыкаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Я думаю, количество интеллекта постоянно, поэтому если в одном месте прибыло в другом должно убыть. Закон сохранения интеллекта короче
То что не используется отмирает.
"когнитивная разгрузка" научный термин под простонародным "отупеть"
Здоровый дурак опасен для общества