Гейтс кажа, што праз ШІ ягоныя навыкі кадавання састарэлі
Біл Гейтс перакананы, што развіццё штучнага інтэлекту — гэта не плаўны прагрэс, а кардынальны скачок для жыцця на Зямлі. Паводле ягона ацэнкі, мы знаходзімся ў сапраўды драматычнай кропцы гісторыі, калі цалкам пераасэнсоўваецца само паняцце інтэлекту. Чалавецтва стварае новую форму розуму, якая, пазбавіўшыся біялагічных абмежаванняў, непазбежна перасягне магчымасці чалавечага мозгу. Пра гэта сузаснавальнік Microsoft казаў у інтэрв’ю The Observer.
Біл Гейтс перакананы, што развіццё штучнага інтэлекту — гэта не плаўны прагрэс, а кардынальны скачок для жыцця на Зямлі. Паводле ягона ацэнкі, мы знаходзімся ў сапраўды драматычнай кропцы гісторыі, калі цалкам пераасэнсоўваецца само паняцце інтэлекту. Чалавецтва стварае новую форму розуму, якая, пазбавіўшыся біялагічных абмежаванняў, непазбежна перасягне магчымасці чалавечага мозгу. Пра гэта сузаснавальнік Microsoft казаў у інтэрв’ю The Observer.
Канец эпохі чалавечага кодынгу
ШІ ужо абагнаў самога заснавальніка Microsoft у праграмаванні. Навык, які Гейтс развіваў з дзяцінства і дзякуючы якому стварыў тэхнагіганта, сёння страціў ранейшае значэнне.
«У канцы мінулага года я ўсвядоміў, што мае асабістыя навыкі кодынгу, якімі я быў апантаны пачынаючы з 13 гадоў, па сутнасці састарэлі», — прызнаўся Гейтс.
Калісь ён марыў быць найлепшым праграмістам у свеце. На пытанне пра тое, ці магчыма гэта для чалавека ў наш час, прадпрымальнік адказаў вельмі катэгарычна: «Не, тыя часы засталіся ў мінулым».
Замена белых каўнерыкаў і страта сэнсу
На думку Гейтса, у бліжэйшыя пяць гадоў матэматыкі перажывуць свой залаты век дзякуючы гібрыднаму мысленню — спалучэнню чалавечага розуму і магчымасцяў ШІ. Але на гарызонце 20 гадоў ШІ цалкам перавысіць людзей у матэматычных адкрыццях, мадэляванні біялагічных працэсаў ды інжынерным дызайне.
З часам тэхналогія пачне выціскаць чалавека з большасці сфер дзейнасці — ад вынаходніцтва і офіснай працы да фізічнай працы, якую возьмуць на сябе гуманоідныя робаты. Гэта створыць сур’ёзны крызіс самарэалізацыі: паводле Гейтса, людзям давядзецца шукаць новы сэнс жыцця ў свеце, дзе яны больш не патрэбныя ні для вырашэння фундаментальных праблемаў, ні як рабочыя рукі.
ШІ-пагрозы, падаткі і рэкурсіўнае самаўдасканаленне
Гейтс падкрэслівае, што ў бліжэйшыя тры-чатыры гады крытычна вострай стане праблема кантролю і ўзгаднення ШІ з інтарэсамі чалавецтва. Мадэлі становяцца магутнейшымі за кошт рэкурсіўнага самаўдасканалення, калі ШІ навучаецца самастойна.
Каб справіцца з непазбежнай трансфармацыяй рынку працы і сацыяльнымі наступствамі, Гейтс прапануе два рашэнні: замацаваць пэўныя прафесіі выключна за людзьмі і ўводзіць падатак на выкарыстанне ШІ-токенаў для фінансавання сацыяльных гарантый.
«Бягучая сістэма стымулаў выбудавана няправільна. Яе логіка: „Найміце робата, звольніце чалавека і не азірайцеся"», — адзначыў Гейтс.
Галоўная задача для ўрадаў цяпер — максімальна паскорыць карысныя сцэнарыі прымянення ШІ накшталт пошуку новых лекаў або скарачэння чэргаў у бальніцах і адначасова заканадаўча абмежаваць патэнцыяльныя рызыкі.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.