Кітайская праграма набрала амаль 3 млн амерыканскіх карыстальнікаў за адзін дзень
Кітайская сацсетка RedNote, вядомая ў Кітаі як Xiaohongshu, у гэтую нядзелю налічвала менш за 700 тысяч штодзённых актыўных карыстальнікаў на iOS і Android з ЗША. А ўжо ў панядзелак іх колькасць узляцела прыкладна да 3,4 млн, піша Reuters са спасылкай на аналітыкаў Similarweb.
Кітайская сацсетка RedNote, вядомая ў Кітаі як Xiaohongshu, у гэтую нядзелю налічвала менш за 700 тысяч штодзённых актыўных карыстальнікаў на iOS і Android з ЗША. А ўжо ў панядзелак іх колькасць узляцела прыкладна да 3,4 млн, піша Reuters са спасылкай на аналітыкаў Similarweb.
Яшчэ тыдзень таму ў RedNote было прыкладна 300 тысяч амерыканскіх карыстальнікаў. Сюды масава бягуць юзеры TikTok, якія асцерагаюцца яго закрыцця ў сваёй краіне — улады ЗША бачаць у ім пагрозу нацыянальнай бяспецы. Праграмай ByteDance тут карыстаюцца 170 млн чалавек.
RedNote цяпер займае першы радок у катэгорыі бясплатных сацыяльных праграм у амерыканскім сегменце App Store.
Між тым Lemon8 — яшчэ адная сацсетка ад ByteDance — станам на панядзелак налічвала 1,7 млн штодзённых актыўных карыстальнікаў з ЗША. Тыднем раней было 1,1 млн. Амерыканская аўдыторыя TikTok напярэдадні бану ўпала на 2% у параўнанні з папярэднім тыднем да 82,2 млн штомесячных актыўных карыстальнікаў.
Многія амерыканцы ў RedNote упершыню сутыкаюцца з цэнзурай, якая дзейнічае ў кітайскіх сацсетках. Як піша vc.ru, Упраўленне ў пытаннях кіберпрасторы Кітая папярэдзіла платформу аб «неабходнасці схаваць кантэнт на англійскай ад карыстальнікаў з Кітая». Гэта звязана з пытаннямі цэнзуры — платформы павінны выдаляць кантэнт, звязаны з гвалтам, аголенай натурай, а таксама «палітычна адчувальны».
Некаторыя карыстальнікі заўважылі, што пачаткоўцам на платформе паказваецца апавяшчэнне, што іх публікацыі стануць бачныя іншым карыстальнікам толькі праз 48 гадзін. Гэта можа быць звязана з праверкай пастоў на парушэнне правілаў сацсеткі, якая стала актыўна шукаць англамоўных мадэратараў. Для праграмы паток амерыканцаў стаў нечаканасцю, паколькі яна арыентаваная на Кітай, у яе няма назвы на англійскай мове і функцыі перакладу, а большая частка змесціва цалкам на кітайскай мове.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Что мешает нашей Академии Наук разработать альтернативу Тиктоку? Название придумать мы поможем.
Мыши плакали, кололись, но продолжали грызть кактус