Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кафаўндар OpenAI лічыць, што звышынтэлект будзе непрадказальны

Сузаснавальнік OpenAI Ілля Суцкевер падзяліўся прадказаннямі наконт развіцця штучнага інтэлекту на штогадовай профільнай канферэнцыі NeurIPS у пятніцу.

Пакінуць каментарый

Вучоны сцвярджае, што рана ці позна звышразумны АІ, які зможа замяніць чалавека ў большасці задач, будзе створаны. Ён будзе «якасна адрознівацца» ад сённяшняга АІ, у некаторых аспектах — да непазнавальнасці.

«Сістэмы [на аснове суперынтэлекту] будуць па-сапраўднаму агентнымі», — адзначыў Суцкевер, супрацьпаставіўшы іх сучаснаму пакаленню «толькі троху агентнага» АІ. Яны будуць «разважаць», і, як вынік, стануць менш прадказальныя. Яны будуць здольныя да разумення, маючы абмежаваныя даныя. А яшчэ яны будуць валодаць самасвядомасцю, лічыць кафаўндар OpenAI.

Суцкевер таксама дапускае, што яны могуць нават захацець суіснаваць з людзьмі і запатрабаваць сабе правы.

Пасля сыходу з OpenAI навуковец стварыў лабараторыю Safe Superintelligence (SSI), якая займаецца даследаваннямі ў сферы бяспекі штучнага інтэлекту. У верасні яна прыцягнула $1 млрд.

Сооснователь OpenAI Суцкевер запустил новую ИИ-компанию
Сооснователь OpenAI Суцкевер запустил новую ИИ-компанию
По теме
Сооснователь OpenAI Суцкевер запустил новую ИИ-компанию
«Крестный отец» искусственного интеллекта: «ИИ может быть опаснее для человечества чем изменение климата»
«Крестный отец» искусственного интеллекта: «ИИ может быть опаснее для человечества, чем изменение климата»
По теме
«Крестный отец» искусственного интеллекта: «ИИ может быть опаснее для человечества, чем изменение климата»
Нобелевский лауреат похвалил своего ученика за увольнение Альтмана из OpenAI в прошлом году
Нобелевский лауреат похвалил своего ученика за увольнение Альтмана из OpenAI в прошлом году
По теме
Нобелевский лауреат похвалил своего ученика за увольнение Альтмана из OpenAI в прошлом году

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.