У Міністэрстве інфармацыі сказалі, пры якіх умовах могуць заблакаваць YouTube
YouTube ў Беларусі могуць заблакаваць толькі пры пагрозе нацыянальнай бяспецы. Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Дзмітрый Жук падчас форума медыя-супольнасці ў Гродне на мінулым тыдні.
YouTube ў Беларусі могуць заблакаваць толькі пры пагрозе нацыянальнай бяспецы. Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Дзмітрый Жук падчас форума медыя-супольнасці ў Гродне на мінулым тыдні.
«Пакінуць пляцоўку, на якой знаходзяцца нашыя з вамі грамадзяне, пэўна, такая сабе гісторыя. Я яшчэ раз паўтару: толькі пры пагрозе нацыянальнай бяспецы», — цытуе Жука БЕЛТА.
Ён дадаў, што заўсёды павінен быць запасны план: «Мы не маем права складаць усе нашы прадукты ў адзін кошык. Асабліва калі гэты кошык у чужых руках. Разаб’юць абавязкова».
Аднак знікненне замежных відэапляцовак не будзе крытычным: «У нас ёсць досвед, ёсць Videobel, вельмі добрая платформа. Яна імгненна набярэ папулярнасць, калі іншыя відэахостынгі знікнуць. Трэба выкарыстоўваць усе рэсурсы, якія ёсць», — сказаў ён.
Жук таксама дадаў, што мясцовыя выканаўчыя камітэты павінны развіваць раённыя газеты: «Гэта цэнтр, на базе якога мы ўсе разам павінны нарошчваць інфармацыйную працу з жыхарамі краіны. Гэта галоўная задача. Методы і фарматы могуць быць розныя».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну вы серьёзно сейчас?
Videobel успешная высоко нагруженна платформа, но вот монетизацию контента ещё надо програмирувать. Чтобы привлекать ugc как в ютубах
ВідэаБел - глядзець не пераглядзець! Сапраўдны скарб!